Міліцыя затрымала менчука, які «зліваў» дадзеныя сілавікоў у сеціва


Паводле інфармацыі Следчага камітэту, 25-гадовы менеджар дзяржпрадпрыемства выкарыстоўваў службовае становішча, збіраў і распаўсюджваў канфідэнцыйныя звесткі грамадзянаў.

Супраць яго распачалі крымінальную справу за ўмяшанне ў дзейнасць супрацоўнікаў органаў унутраных спраў. Таксама ў ходзе расследавання дзеянні падазраванага будуць правераны на прадмет выдавання камерцыйнай таямніцы, а таксама распальвання сацыяльнай варожасці або розні.

У дачыненні да фігуранта абрана мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту, ён актыўна супрацоўнічае са следствам.

belsat.eu

Стужка навінаў