Міліцыя затрымала актывістку ля помніка гарадавому


Каля скульптуры гарадавога ў Менску затрымалі актывістку Ніну Багінскую, якая павесіла на скульптуру плакат «Свабоду палітвязням». Акрамя яе затрымалі яшчэ траіх актывістаў, якія здымалі гэта на камеру. Як паспела паведаміць у Facebook адна з затрыманых – Надзея Батура – іх забралі ў пастарунак.

Сярод затрыманых таксама Алена Талстая, Максім Клімовіч. На відэа бачна, што да затрымання Багінская паспела падысці да помніка і павесіць на яго плакат «Свабоду палітвязням».

Амаль адразу да Багінскай падышоў міліцыянт і растлумачыў, што «на гарадавога нічога вешаць нельга». Актывістка перавесіла плакат сабе на шыю, але да яе падышлі яшчэ трое міліцыянтаў. Яны папрасілі актывістаў прайсці з імі. Чацвярых актывістаў павезлі ў РУУС Цэнтральнага раёна.

Зараз уже в центр.рувд мы

Opublikowany przez Надежда Батура Piątek, 4 stycznia 2019

Флэшмобы ля помніка гарадавога ў Менску пачаліся пасля таго, як МУС апублікавала відэа з падлеткам, які ўдарыў далонню па «твару» скульптуру гарадавога, а міліцыянты прымусілі яго выбачыцца перад гарадавым.

Hавiны
Гарадавы разладу. Што цяпер можна зрабіць з помнікам, каб выправіць сітуацыю?
2018.12.07 16:36

Пазней міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч патлумачыў, што гэта ён прыдумаў зняць ролік пра тое, як падлетак просіць прабачэння перад помнікам гарадавога.

ВІДЭА
Камінг-аўт года: Шуневіч прызнаўся, што пакаянне падлетка перад помнікам – ягоная ідэя
2018.12.06 11:04

КА, belsat.eu

Стужка навінаў