Міліцыя ўпершыню склала пратакол за стварэнне дакументальнага фільма. Яго здымалі для «Белсату»


У Гомлі ў дачыненні да журналісткі-фрылансеркі Марыі Булавінскай-Ляпінай склалі адміністрацыйны пратакол за «незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ».

Пратакол склаў супрацоўнік АУС Цэнтральнага раёну Гомлю А. Гусеў, паведамляе «Гомельская вясна».

Журналістку вінавацяць у стварэнні фільму «Бяздомны горад» пра знішчэнне драўлянай забудовы ў Гомлі, які здымаўся па замове нашага тэлеканалу. Журналістка выступала як аўтарка і рэжысёрка фільма.

Фільм, які не спадабаўся ўладам

Марыя Булавінская-Ляпіна пракаментавала цікавасць уладаў да сваёй асобы:

«Наколькі я ведаю, гэта першы выпадак, калі пратакол складзены за відэа ў такім фармаце. Звычайна ўлады рэагуюць на вострыя сацыяльныя рэпартажы навіннага фармату, але тут іх зацікавіла тэма культурная, тэма захавання архітэктурнай спадчыны. Але рэакцыя гэта заканамерная – у фільме задакументавана найноўшая гісторыя вынішчэння ў Гомлі драўлянай архітэктуры. Як калісьці горад з самай яскравай разьбянай традыцыяй быў цалкам пазбаўлены вялікіх прэзентабельных сядзібаў у гістарычным цэнтры Гомлю. У фільме праілюстраваныя высілкі гараджанаў па захаванні старых дамоў. Лічу, што ўлады ініцыявалі судовы працэс менавіта ўбачыўшы за сабою славу «Герастратаў» – людзей, якія пазбавілі стары горад суцэльнага пласта ўнікальнай архітэктуры».

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў