Міліцыя шукае мужчыну, які забраў чужыя $ 1 500


Пра гэта паведамляе ГУУС Менгарвыканкаму.

15 лютага ў банку на плошчы Свабоды жанчына загарнула ў чэк $ 1 500, якія набыла, і забыла іх на касе. Пазней да касы падышоў мужчына, пачаў мяняць свае грошы, убачыў чужыя, накрыў іх пальчаткамі, а потым забраў.

Калі вы пазналі мужчыну на фота, міліцыя просіць паведаміць пра яго па тэлефонах: 8 029 173-15-75, 8 029 288-02-02, 8 029 883-91-10.

 

Стужка навінаў