Міліцыя шукае бомбы ў абласных офісах БРСМ


Правяранне гомельскага офісу БРСМ

Раніцай 15 ліпеня на электронныя пошты абласных камітэтаў БРСМ невядомыя даслалі паведамленне пра закладзеныя выбуховыя прылады, паведамілі ў прэс-службе МУС.

Цяпер следчыя разам з сапёрамі, ратаўнікамі і медыкамі правяраюць офісы БРСМ па ўсёй Беларусі.

Афіцыйная прадстаўніца МУС Вольга Чамаданава паведамляе, што супрацоўнікамі міліцыі прымаюць усе неабходныя меры для грамадскай бяспекі.

Паводле яе, будынак, у якім размешчаны Віцебскі абласны камітэт БРСМ, абследаваны, выбуховых прыладаў не выяўлена.

Таксама няма выбуховак у Менскім, Магілёўскім і Гарадзенскім офісе. У Горадні перакрывалі вуліцу Савецкую.

У Магілёве ачапілі цэнтр. На месца размініравання прыехалі аўтамабілі Следчага камітэту, пажарныя, хуткая дапамога. Працуе шмат людзей у форме.

Міліцыя шукае бомбы ў магілёўскім офісе БРСМ
Цэнтр Магілёва перакрылі

Пажарныя таксама прыехалі на выклік

З абласнымі камітэтамі БРСМ звязацца не ўдалося. Ніхто не адказвае на тэлефанаванні.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў