Міліцыя шукае безбілетніка, які пырснуў пярцовым газам у твар кантралёру


Мужчына, які атакаваў кантралёраў

11 кастрычніка ў Першамайскае РУУС Менску звярнуўся кантралёр, у твар якому пырснулі пярцовым балончыкам.

Мужчына атрымаў апёк твару.

Пра інцыдэнт паведамляе прэс-служба сталічнай міліцыі.

Кантралёры зайшлі ў тралейбус № 29 на прыпынку «Севастопальскі парк» а 18:35 і пачалі правяраць праязныя дакументы. Адзін з пасажыраў адмовіўся прад’яўляць дакумент, у сувязі з чым кантралёры выйшлі разам з безбілетнікам на прыпынак.

У пэўны момант мужчына дастаў пярцовы балончык з кішэні і пырснуў у твар аднаму з кантралёраў, пасля чаго ўцёк у бок вуліцы Каліноўскага.

Прыкметы мужчыны: на выгляд 45-50 гадоў, рост каля 180 см, хударлявага целаскладу, валасы кароткія, русыя. Быў апрануты ў чорную куртку, штаны цёмнага колеру, цёмныя чаравікі. Пры сабе мелася сумку чорнага колеру.

Калі вам знаёмы мужчына на фотаздымку, альбо калі вы ведаеце нешта пра згаданы інцыдэнт у тралейбусе, праваахоўнікі просяць звярнуцца ў Першамайскае РУУС Менску (вул. Бялінскага, 10), альбо па тэлефонах 8-017-239-66 – 32, 8-029-364-34-40, 8-017-280-02-02 або 102.

Міліцыя гарантуе канфідэнцыйнасць.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў