Міліцыя правяла рэйд супраць нелегальных мігрантаў на «Ждановічах»


Сталічная міліцыя заявіла аб затрыманні нелегальных мігрантаў на тэрыторыі гандлёвага дому «Ждановічы».

Як паведамляе прэс-служба менскай міліцыі, усяго на прадмет легальнасці знаходжання на тэрыторыі Беларусі праверана 32 замежных грамадзяніна.

«Па выніках праведзенай работы выяўлена і затрымана 4 замежнікаў, якія парушылі заканадаўства аб прававым становішчы замежных грамадзянаў у Рэспубліцы Беларусь, якія пасля прыцягнуты да ўстаноўленай законам адказнасці», – паведамляюць у ГУУС.

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў