Міліцыя правяла новы рэйд супраць нелегальных мігрантаў на «Ждановічах»


Сталічная міліцыя зноў заявіла аб затрыманні нелегальных мігрантаў на тэрыторыі гандлёвага дому «Ждановічы».

Як паведамляе прэс-служба менскай міліцыі, усяго на прадмет легальнасці знаходжання на тэрыторыі Беларусі праверана 36 замежных грамадзяніна.

«Па выніках праведзенай работы выяўлена і затрымана 4 замежнікаў, якія парушылі заканадаўства аб прававым становішчы замежных грамадзянаў у Рэспубліцы Беларусь, якія пасля прыцягнуты да ўстаноўленай законам адказнасці», – паведамляюць у ГУУС.

Цікава, што сённяшняя справаздача аб рэйдзе міліцыі на «Ждановічі» амаль слова ў слова паўтарае справаздачу ГУУС ад 26 красавіка 2018 года. Тады таксама было затрымана 4 нелегала і амаль столькі ж праверана – 34 замежніка.

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў