Міліцыя перакрыла цэнтр Менску, а ў дварах – салюты а 23:34


У Беларусі наступіў Новы год. Яго сёлета сустракалі двойчы.

Спачатку, а 23:34 – у час, які сімвалізуе сабою палітычны артыкул КаАП пра масавыя акцыі, святкавалі пратэстоўцы.

У розных дварах былі чуваць салюты і воклічы «Жыве Беларусь!».

Між тым сілавікі перакрылі асноўныя плошчы.

Карэспандэнт «Белсату» перадае, што ачэплены Камароўскі рынак у Менску. Там стаіць аўтазак.

Менск, Беларусь. 31 снежня 2020 года.
Фота: Агата Квяткоўская / «Белсат»

Таксама паведамляюць пра блокпасты і турнікеты на падыходах да Кастрычніцкай плошчы. Пры гэтым праспект Незалежнасці перагароджаны міліцэйскімі аўтобусамі.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў