Міліцыя ладзіць аблогу дому Дашкевічаў


У дзень збору подпісаў за ўключэнне бел-чырвона-белага сцяга ў спіс нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцяў Беларусі міліцыянты спачатку затрымалі лідара «Маладога фронту», а потым заблакавалі двор ягонага шматпавярховіка.

«Увесь двор абложаны людзьмі ў штацкім. На выездзе з двара стаіць машына ДАІ, каторая спыняе ўсе машыны, што выязджаюць ад мяне, пытаюцца хто і што, перадаюць па рацыі і прапускаюць», – піша Наста Дашкевіч, жонка былога палітвязня, у сваім Фэйсбуку.[/vc_column_text][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwc3JjJTNEJTIyaHR0cHMlM0ElMkYlMkZ3d3cuZmFjZWJvb2suY29tJTJGcGx1Z2lucyUyRnBvc3QucGhwJTNGaHJlZiUzRGh0dHBzJTI1M0ElMjUyRiUyNTJGd3d3LmZhY2Vib29rLmNvbSUyNTJGbmFzdGEuZGFzaGtldmljaCUyNTJGcG9zdHMlMjUyRjEwMjQ0MzExMzA5ODg2NjklMjZ3aWR0aCUzRDUwMCUyMiUyMHdpZHRoJTNEJTIyNTAwJTIyJTIwaGVpZ2h0JTNEJTIyMzEzJTIyJTIwc3R5bGUlM0QlMjJib3JkZXIlM0Fub25lJTNCb3ZlcmZsb3clM0FoaWRkZW4lMjIlMjBzY3JvbGxpbmclM0QlMjJubyUyMiUyMGZyYW1lYm9yZGVyJTNEJTIyMCUyMiUyMGFsbG93VHJhbnNwYXJlbmN5JTNEJTIydHJ1ZSUyMiUzRSUzQyUyRmlmcmFtZSUzRQ==[/vc_raw_html][vc_column_text]

«Тут нейкі Армагедон у іх. Мара хварэе з высокай тэмпературай, таму я не магу пакуль паехаць у міліцыю і дазнацца, што і як. Па тэлефоне яны кажуць, што ў Савецкім РАУС Змітра няма», – паведамляе Наста.

Сёння зранку Змітра Дашкевіча затрымалі каля Камароўскага рынку. Аб 11-й грамадскі актывіст збіраўся прыйсці да ўніверсаму «Цэнтральны» збіраць подпісы пад публічным зваротам да ўладаў. Акцыя, аднак, распачалася і працягваецца без Змітра.

«Малады фронт» праводзіць акцыю штодня з 19 верасня – ад дня свята нацыянальнага сцяга.

Пад зваротам ужо паставілі свае подпісы мноства вядомых беларусаў.

ДД, belsat.eu

Стужка навінаў