Міліцыя канфіскавала ў менскага спекулянта 12 800 медычных масак


Менскія праваахоўнікі канфіскавалі ў сталічнага спекулянта 12 800 медычных масак, якія ён перапрадаваў праз сацсеткі.

Супрацоўнікі аддзелу па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі Кастрычніцкага РУУС, Упраўлення па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі і інспекцыі па падатках і зборах затрымалі 26-гадовага менчука, які незаконна рэалізоўваў медычныя маскі, паведамляе Telegram-канал МУС Беларусі.

Аператыўнікі ўстанавілі, што маладзён набываў маскі ў Расеі, а ў Беларусі прадаваў праз сацсеткі па кошце ў некалькі разоў даражэй, чымся ў аптэках.

Спекулянта злавілі з палічным падчас продажу масак. Усяго канфіскавалі 12 800 масак.

Дэфіцыт масак у беларускіх аптэках узнік пасля афіцыйнага пацверджання каронавірусу ў студэнта БНТУ з Ірану. Гэта выкарысталі дробныя бізнесмены і спекулянты, якія пачалі прадаваць медычныя маскі па завышаных коштах.

Hавiны
«У СНД масак няма ўжо паўтара месяца». Каронавірус падняў кошты на медычныя маскі
2020.02.29 17:38

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў