Міліцыя апублікавала відэа, як крадуць ровары і просіць апазнаць злодзеяў


Двое жыхароў Калодзішчаў засталіся без сваіх жалезных коняў.

Здарэнне адбылося днямі ў адным з дамоў мястэчка. На камеры назірання бачна, як злодзеі выносяць ровары з тамбура пад’езду і знікаюць у невядомым кірунку.

Ровары былі прышпіленыя замкамі, але гэта не дапамагло. Цяпер мужчын шукае міліцыя. Калі вам знаёмыя гэтыя людзі або із месцазнаходжанне, вы можаце дапамагчы іх злавіць (8 017 268-88-02, 8 029 686-76-90, 8 025 691-44-90, 8 029 507-86-40 или 102).

Як абараніць ровар ад крадзяжу

  • Правільна выбірайце парковачнае месца
  • Ніколі не пакідайце ровар непрышпіленым
  • Выкарыстоўвайце надзейны замок
  • Прышпільвайце ровар за дзве дэталі
  • Пастаўце веласігналізацыю
  • Пастаўце самую нізкую перадачу
  • Дэкаруйце свой ровар
  • Не давайце ровар незнаёмым

ДР belsat.eu

Стужка навінаў