Міліцыя адпусціла маладафронтаўцаў, якія збіралі подпісы супраць Бабіча


Сябры «Маладога фронту» (ад левага боку) Іван Мірончык, Дзяніс Урбановіч, Віталь Трыгубаў і Арцём Кляпец. Фота з «Фэйсбуку» Івана Мірончыка

Старшыню «Маладога фронту» Дзяніса Урбановіча і яшчэ чатырох сябраў арганізацыі лагойская міліцыя выпусціла на волю. Пра гэта актывісты паведамілі ў «Фэйсбуку».

Міліцыя ў цывільным затрымала маладафронтаўцаў удзень 27 красавіка. З імі некалькі гадзінаў не было сувязі.

У Лагойску актывісты збіралі подпісы пад патрабаваннем аб адкліканні з Беларусі расейскага амбасадара Міхаіла Бабіча.

ДД belsat.eu

Стужка навінаў