Міліцыянты вярнулі «Дзецюкам» відэаматэрыялы і рэквізіт


Рэжысёр Антось Цялежнікаў, які здымаў для гурта «Дзецюкі» відэакліп, паведаміў, што міліцыянты вярнулі відэаматэрыялы і частку рэквізіту, які раней сканфіскавалі.

8 лістапада музыкаў і здымачную групу затрымалі АМАПаўцы ля Заслаўя, дзе здымалі кліп на песню «Хлопцы-балахоўцы». Па непацверджанай інфармацыі ў міліцыю патэлефанавалі мясцовыя жыхары Заслаўя, якія спужаліся людзей у вайсковай форме. Музыкі былі апранутыя ў вайсковыя строі часоў грамадзянскай вайны. На здымачнай пляцоўцы былі і бел-чырвона-белыя сцягі, якія выкарыстоўвалі ў якасці рэквізіту.

«Да аўторка мае вырашыцца лёс майго б-ч-б сцяга які адмыслова вырабляўся для здымак і не з’яўляецца палітычным сімвалам, але відавочна выклікаў найбольшыя пытанні ў міліцыянтаў», – піша ў сацыяльных сетках Антось Цялежнікаў.

Прэм’ера кліпа на песню «Дзецюкоў» мае адбыцца на «Белсаце» 27 лістапада.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў