Міласэрнасць як злачынства: міліцыя хоча зачыніць прытулак для бяздомных


«Дом міласэрнасці» для бяздомных у Аляксандраўцы зноў пад пагрозай закрыцця. Пра папярэджанні з боку праваахоўнікаў паведаміў стваральнік прытулку на Шчучыншчыне актывіст Аляксей, больш вядомы як «брат Луіджы».

Каля тыдня таму да Аляксея прыйшоў участковы, каб перапісаць усіх, хто зараз пражывае ў прытулку. На пытанне: «Навошта?» міліцыянт адказаў, што ў шчучынскай міліцыі змянілася кіраўніцтва, а новы начальнік настойвае на ліквідацыі прытулку.[/vc_column_text][vc_single_image image=”39150″ img_size=”large”][vc_column_text]КДБ адпраўляў малітоўнікі на экспертызу ў Менск

«Дом Міласэрнасці» у вёсцы Аляксандраўка – звычайная драўляная хата, прыстасаваная пад жытло для дзясятку бяздомных. Па сценах развешаныя каталіцкія абразы, на паліцах малітоўнікі, тут жа – імправізаваная капліца.

Тут было і КДБ раней, правярала, – І пракуратура правярала распавядае «брат Луіджы», – Шманалі, лазілі, малітоўнікі з Бібліямі забіралі: вазілі ў Менск на экспертызу нашу літаратуру. Узбуджалі ж крымінальную справу… Пасля прыціхлі.[/vc_column_text][vc_single_image image=”39154″ img_size=”large”][vc_column_text]Імправізаваны прытулак – грамадская ініцыятыва, да афіцыйнага Касцёлу не мае дачынення. Аляксей кажа, што працягвае справу Маці Тэрэзы з Калькуты, якая ў свой час зышла з кляштару, каб дапамагаць хворым на праказу.

Да Маці Тэрэзы афіцыйны Касцёл, маўляў, таксама ставіўся крытычна. Толькі калі вакол будучай святой сабралася крытычная колькасць людзей, а пра яе валантэрства пачалі пісаць журналісты, яе заўважыў і падтрымаў Ян Павал ІІ.

«Гэта адкіды грамадства. Чым хутчэй ад іх пазбавяцца – тым лепш»

Зараз тут у нас сем чалавек. – працягвае Аляксей, гэта бяздомныя, ім няма куды ісці, іх падабралі на вуліцы, кагосьці – прывезлі людзі. Якая карысць ад гэтых людзей у вачах грамадства? Ніякай. Яны – адкіды грамадства. Чым хутчэй ад іх пазбавяцца – тым лепш. А я ім спрабую памагчы.[/vc_column_text][vc_single_image image=”39158″ img_size=”large”][vc_column_text]«Брат Луіджы» тлумачыць, што тая ж начлежка ў Горадні на Карскага не можа выконваць тую ж функцыю, што і «Дом Міласэрнасці» у Аляксандраўцы. У начлежку можна прыйсці пераначаваць – і зранку пайсці прэч. На нейкі працяглы час там застацца немажліва…

Былі нават такія гісторыі, што чалавек пасля турмы прыходзіць да таго ж аператыўніка, які яго саджаў і пытае, маўляў, як жыць і куды ісці. Той тэлефануе мне: «Возьмеш?» «Так, вазьму!» Ён яго сюды прывёз. Гэты сядзелец пражыў тут месяц, за гэты час зрабіў сабе дакументы, уладкаваўся на працу і пайшоў ад нас. А калі б не было куды ісці? Як бы склаўся лёс?[/vc_column_text][vc_single_image image=”39164″ img_size=”large”][vc_column_text]«Дапамогі ад уладаў не чакаем. Абы не перашкаджалі»

Нейкага спрыяння з боку ўладаў стваральнік прытулку не чакае. Кажа, што нічога ад іх не просіць, абы не перашкаджалі. Дапамагаюць жа збольшага прыватныя асобы: асобныя каталіцкія ды грэка-каталіцкія святары, «Карытас».

Я шмат казаў старшыні сельсавету, – абураецца Аляксей, – Вы ж гэтымі людзьмі займацца не будзеце. Яны вам не патрэбныя. Перад выбарамі яна не мела да нас ніякіх прэтэнзіяў, нібы нават спачувала. Зараз жа, выбары мінулі – і зноў ім замінаюць беспрытульныя людзі. Калі робіш нешта добрае, гэта заўжды будзе камусьці недаспадобы. Але трэба ісці наперад.[/vc_column_text][vc_single_image image=”39168″ img_size=”large”][vc_column_text]«Міліцыянтам сумна ў РАУСе? Хай сходзяць у касцёл…»

Некалі жыхароў прытулку ўжо вывозілі міліцыянты. Тады «брат Луіджы», ведаючы аб пагрозе, наўпрост прызначыў сваім падапечным кропку збору ў Горадні, каб не згубіцца. Пасля забраў іх адтуль і ўсё пачаў аднова.[/vc_column_text][vc_single_image image=”39172″ img_size=”large”][vc_column_text]Кожнае начальства баіцца нейкіх надзвычайных сітуацыяў, – разводзіць рукамі Аляксей, – Калі ў нас жыло 25 чалавек тут, з іх 10 – судзімыя, то сюды няспынна прыязджалі праверкі, каб раптам чаго не сталася. Але я чацвёрты год займаюся гэтым служэннем і за гэты час ніхто нікога не забіў, нічога не скраў. Дык можа міліцыянтам рабіць няма чаго? Сумна сядзець у сваім РАУСе? Ну то хай сходзяць у касцёл ці царкву ды памоляцца. Больш карысці будзе.[/vc_column_text][vc_single_image image=”39177″ img_size=”large”][vc_column_text]Атмасфера ў прытулку застаецца напружанай. «Брат Луіджы» не ведае, як учыняць міліцыянты гэтым разам і ці атрымаецца ў жыхароў «Дому міласэрнасці», у выпадку чаго, зноў сабрацца разам у поўным складзе.[/vc_column_text][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI1NjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGZWF0LV9rc1pHSFUlMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]«Белсат» зняў фільм «Госці» пра першы і, бадай, адзіны ў Беларусі нефармальны прытулак для бяздомных. Сёлета журы кінафестывалю «Лістапад» узнагародзіла рэжысёра Андрэя Куцілу за «Гасцей» у намінацыі «Найлепшы дакументальны фільм» у нацыянальным конкурсе.

АК, «Белсат»

Стужка навінаў