Міколая Статкевіча пакаралі арыштам за заклік да малебну


Суд Цэнтральнага раёна пакараў палітыка Мікалая Статкевіча 15 соднямі адміністратыўнага арышту. Пра гэта паведаміла ягоная жонка Марына Адамовіч.

Міколу – 15 сутак. Заклікаў выходзіць да галоўных храмаў кожную нядзелю ў 12.00, бо лука, відавочна, рыхтуе выбары, каб далей бесперашкодна рыхтаваць умовы здачы Беларусі

Opublikowany przez Marinę Adamovich Wtorek, 9 kwietnia 2019

Нагадаем, на мінулым тыдні Мікалай Статкевіч заклікаў прыходзіць 7 красавіка ў 12.00 каля Свята-Духава кафедральнага сабора на сталічнай плошчы Свабоды, каб правесці малебен у памяць нявінна забітых у Курапатах. Статкевіч выступіў з такой ініцыятывай у сувязі з сітуацыяй у Курапатах, дзе ўлады 4 красавіка знеслі больш за 70 крыжоў і затрымалі актывістаў. На малітвенны сход 7 красавіка сабралася каля двух сотняў чалавек, некаторыя прыйшлі з крыжамі і бел-чырвона-белымі сцягамі. Адбыўся малебен. Міліцыя не разганяла людзей, але папярэдзіла, што мерапрыемства несанкцыянаванае.

Сам Статкевіч да плошчы Свабоды не дайшоў – яго затрымалі на выхадзе з дому.

Николай Статкевич – 15 суток за призыв к молитве.В воскресенье 14 апреля в 12:00 в Минске возле Свято-Духова собора…

Opublikowany przez Siarheiego Sparysha Wtorek, 9 kwietnia 2019

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў