Міколу Статкевіча, Анатоля Лябедзьку і Уладзіміра Някляева аштрафавалі за несанкцыяваны пікет


[vc_row][vc_column][vc_video link=”https://youtu.be/9YdvxO-2Z3E”][vc_column_text]У судзе Цэнтральнага раёну сталіцы, па чарзе агучылі аднолькавыя прысуды Міколу Статкевічу, Анатолю Лябедзьку і Уладзіміру Някляеву, іх палічылі вінаватымі ў арганізацыі пікетаў, якія адбыліся каля ГУМу і на плошчы Свабоды ў Менску 23 верасня. Анатоль Лябедзька быў пакараны яшчэ і за акцыю памяці зніклых палітыкаў і грамадскіх дзеячаў. Ён быў адзіны з палітыкаў, хто прысутнічаў на паседжанні суда.

АНАТОЛЬ ЛЯБЕДЗЬКА, АБ’ЯДНАНАЯ ГРАМАДЗЯНСКАЯ ПАРТЫЯ:

«Уладзімір Някляеў прыйшоў на ганак суда Цэнтральнага раёну Менску, але ўнутр не заходзіў. Ён распавёў, што мае свае рахункі з суддзямі суда Цэнтральнага раёну».

УЛАДЗІМІР НЯКЛЯЕЎ, ЭКС-КАНДЫДАТ НА ПРЭЗІДЭНЦТВА:

Найбольшы штраф атрымаў Мікола Статкевіч, зрэшты паводле самых палітыкаў, галоўнае тут не памер, а сімвалічнае папярэджанне ад уладаў напярэдадні выбараў.

Нягледзячы на прысуды ад арганізацыі наступных акцыяў палітыкі не адмаўляюцца. Статкевіч заклікае ўзяць удзел у перадвыбарчых сходах у бліжэйшую нядзелю, 4 кастрычніка, і ў наступную суботу, 10 кастрычніка, за дзень да дня галасавання. Акцыі запланаваныя на плошчы Свабоды.

АН, Белсат[vc_row][vc_column][/vc_column][/vc_row]

Стужка навінаў