Міколу Дзядка ўтрымліваюць пад канвоем больш за 72 гадзіны без рашэння суду


Як паведаміў бацька Міколы Дзядка, сёння хлопца выпісваюць са шпіталя, дзе ён знаходзіўся трое содняў пад канвоем. Яны чакаюць на суд, але бацьку паведамілі, што пратаколаў на Міколу ў Партызанскага суду няма.

«Учора мне міліцыя дала інфармацыю, што пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні накіраваны ў Партызанскі суд. А сёння гэтых пратаколаў у судзе няма», кажа Аляксандр Мікалаевіч.

Пасля выпіскі Мікалая вязуць у Партызанскі РАУС, дзе знаходзяцца ўсе яго рэчы. Пасля, верагодна, павінен адбыцца суд.

Адвакат Міколы падае скаргу ў пракуратуру аб незаконным утрыманні пад арыштам больш за 72 гадзіны пасля затрымання. Увесь гэты час, з 25 сакавіка Мікола знаходзіцца пад канвоем, то бок мае статус адміністрацыйна арыштаванага без рашэння на гэта суду.

Мікалай Дзядок адбыў у лякарні трое содняў пасля таго, як з ізалятара яго забрала хуткая с чэрапна-мазгавой траўмай.

ВЧ, belsat.eu

Стужка навінаў