Мікола Дзядок асуджаны за антыфашыстоўскі рэпост у сацыяльных сетках


Фрунзенскі суд прызнаў вінаватым актывіста анархісцкага руху Міколу Дзядка ў распаўсюдзе экстрэмісцкай прадукцыі. Суд прызначыў актывісту штраф у памеры 40 базавых велічыняў – 980 рублёў.

Міколу Дзядка абвінавацілі ў размяшчэнні на сваёй старонцы ў Фэйсбуку ілюстрацыі з выявай сімволікі Misantropic Division (міжнародная асацыяцыя неанацысцкіх суполак), якая 10 лістапада 2016 года (праз чатыры месяцы) судом Цэнтральнага раёну Менску была ўнесена ў спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў, паведамляе выданне «Новы час».

Абвінавачванні і пераслед за экстрэмізм у сацыяльных сетках у апошнія месяцы становіцца звыклай і распаўсюджанай справай у Беларусі.

ВІДЭА
Сёння Алеся Дзянісава будуць судзіць за «экстрэмісцкі рэпост»
2018.11.02 10:03

СК, belsat.eu

Стужка навінаў