Мікіта Домрачаў падзяліўся фотаздымкамі пасля брутальнага затрымання міліцыянтамі


Брат біятланісткі Дар’і Домрачавай, Мікіта, якога на нядзельным маршы пратэсту вельмі жорстка затрымалі сілавікі, падзяліўся з TUT.by здымкамі пабояў.

Мікіту Домрачава вельмі жорстка затрымалі 11 кастрычніка ў Менску ў раёне вуліцы Зыбіцкай. Ён ехаў на веласіпедзе, ніякай сімволікі пры сабе не меў. З РУУС яго на хуткай даставілі ў больніцу, раніцай ён паехаў дамоў, адмовіўшыся ад шпіталізацыі.

Мікіта Домрачаў пасля збіцця. Фота прадстаўлена парталу TUT.BY
Мікіта Домрачаў пасля збіцця. Фота прадстаўлена парталу TUT.BY

У размове з TUT.BY Мікіта пацвердзіў, што будзе здымаць пабоі і звяртацца да праваахоўнікаў у сувязі з дзеяннямі сілавікоў.

Сястра Мікіты ДомрачаваДарʼя Домрачава – Герой Беларусі, пакуль ніяк не каментавала затрыманне брата.

МУС паведамляе, што падчас пратэстаў 11 кастрычніка былі затрыманыя 713 чалавек. Да суду 570 чалавек пакінулі за кратамі.

AA belsat.eu

Стужка навінаў