Мікалаю Статкевічу і блогеру Змітру Казлову прад’явілі абвінавачанне


Следчыя выставілі афіцыйнае абвінавачванне затрыманаму палітыку Мікалаю Статкевічу і відэаблогеру Дзмітрыю Казлову, паведамляе «Радыё Свабода».

Палітыка Мікалая Статкевіча і блогера Змітра Казлова абвінавачваюць паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх». Пакаранне паводле гэтага артыкулу прадугледжвае да 3 гадоў пазбаўлення волі.

Падставай для абвінавачання стаў інцыдэнт у Горадні 29 траўня, калі падчас пікету па зборы подпісаў у выніку правакацыі на зямлі раптоўна апынуўся міліцыянт. У выніку затрымалі Сяргея Ціханоўскага і яшчэ 9 асобаў.

Паводле адваката затрыманых Уладзіміра Сазанчука, ні Статкевіч, ні Казлоў сваёй віны не прызнаюць. Мікалай Статкевіч сцвярджае, што ў Горадні апошні раз быў летась восенню.

Hавiны
У Менску падрабілі подпісы за чальца выбарчай камісіі. Людзі паскардзіліся ў міліцыю
2020.07.08 15:17

СК belsat.eu

Стужка навінаў