Мікалая Статкевіча прызналі палітвязнем


Праваабарончая супольнасць Беларусі прызнала апазіцыйнага палітыка Мікалая Статкевіча палітвязнем. Пра гэта паведамляе ПЦ «Вясна».

Праваабаронцы спасылаюцца на свае папярэднія заявы аб прызнанні палітзняволенымі фігурантаў «справы Ціханоўскага». Яны патрабуюць ад беларускіх уладаў неадкладнага вызвалення Мікалая Статкевіча і спынення распачатага ў дачыненні яго крымінальнага пераследу.

29 чэрвеня стала вядома, што супраць кандыдата ў прэзідэнты на выбарах 2010 года Мікалая Статкевіча распачатая крымінальная справа паводле ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу (арганізацыя дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Пакуль няма інфармацыі, якія падзеі сталі фармальнай падставай для распачынання крымінальнай справы супраць палітыка.

Статкевіч знаходзіцца за кратамі з 31 траўня. Палітыка затрымалі людзі ў цывільным 31 траўня, калі ён ехаў на на Камароўскі рынак на пікет па збору подпісаў за Святлану Ціханоўскую. 1 чэрвеня суд пакараў Статкевіча 15 соднямі арышту, а потым даў яшчэ 15 содняў.

Агулам ужо 17 чалавек знаходзяцца пад вартай у межах крымінальных спраў па арт. 342 КК РБ.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў