Мікалая Статкевіча пільна вязуць у суд, каб ніхто не паспеў прыйсці падтрымаць


Пра тое, што палітыка забралі з Акрэсціна і вязуць у суд Цэнтральнага раёна паведаміла ягоная жонка Марына Адамовіч.

Затрыманы 7 красавіка Мікалай Статкевіч быў у ізалятары на Акрэсціна. Падставаю затрымання назвалі заклік да малітвы. Статкевіча прэвентыўна схапілі перад ініцыяванай палітыкам малітваю за Курапаты ў цэнтры Менску 7 красавіка.

Гэтак званае ўпарадкаванне ў Курапатах распачалі пасля крытычнай ацэнкі Аляксандра Лукашэнкі.

4 красавіка работнікі дэмантавалі 70 крыжоў, якія цягам мінулага года ля месца масавых расстрэлаў паставіў разам са сваймі паплечнікамі Зміцер Дашкевіч.

Hавiны
Дашкевіч паскардзіўся ў пракуратару на акт дзяржаўнага вандалізму і крадзеж маёмасці ў Курапатах
2019.04.08 13:38

Працаўнікі ўжо скончылі ўсталёўваць плот, цяпер ён агароджвае ўсю тэрыторыю Курапатаў, міліцыі тут цяпер не заўважна, але застаюцца людзі ў цывільным.

8 красавіка судзілі іншых актывістаў: Ніну Багінскую, Паўла Севярынца, Вольгу Мікалайчык. Яны атрымалі штрафы і содні.

Аб’ектыў
Кошт абароны Курапатаў – першыя пастановы судоў
2019.04.08 22:27

ДР belsat.eu

Стужка навінаў