Мікалая Чаргінца злавілі на хлусні


У кнізе рэкордаў Гінэса з дзясятак беларускіх прозвішчаў – асілкі, спрытнякі ды іншыя ўдалыя хлапцы ўслаўляюць нашую краіну ў прэстыжным выданні. Але цягам часу рэкорды абнаўляюцца, старыя імёны змяняюцца новымі. Нязменным застаецца толькі адное – дзяржаўныя СМІ пры кожнай зручнай нагодзе ўзгадваюць гісторыю пра тое, што пісьменнік і палітык Мікалай Чаргінец таксама ўнесены ў Кнігу. Журналіст belsat.eu Яўген Балінскі паспрабаваў разабрацца, ці сапраўды Чаргінец з’яўляецца рэкардсменам Гінэса, а таксама даведаўся, што бывае, калі сціраюцца межы паміж выдуманым кніжным светам і рэальным становішчам рэчаў.

Што нам вядома?

Мікалай Чаргінец – уладальнік велізарнай колькасці званняў, дзяржаўных узнагародаў, чыноў і дасягненняў. Напрыклад, 77-гадовы пісьменнік – чалец Савета Рэспублікі (тут і далей – паводле няспраўджанай інфармацыі, што ў дадзеным выпадку вельмі істотна), заслужаны дзеяч культуры, лаўрэат літаратурных прэміяў Фадзеева і Пікуля, міліцэйскі генерал-лейтэнант, уладальнік шматлікіх ордэнаў, медалёў ды ганаровых прэзідэнцкіх граматаў.

Ёсць, на думку пісьменніка, у спісе ягоных дасягненняў і яшчэ адзін вельмі цікавы радок: «За разнапланавыя дасягненні ў галіне культуры і навукі ў 1998 годзе ўнесены ў Кнігу рэкордаў Гінэса», пра што сведчыць і запіс на афіцыйнай старонцы Мікалая Іванавіча:[vc_row][vc_column][vc_single_image image=”6631″ img_size=”full” alignment=”center” style=”vc_box_outline” onclick=”link_image”][/vc_column][/vc_row][vc_row][vc_column][vc_single_image image=”6636″ alignment=”center” style=”vc_box_outline” onclick=”link_image”][/vc_column][/vc_row][vc_row][vc_column][vc_single_image image=”6641″ alignment=”center” style=”vc_box_outline” onclick=”link_image”][/vc_column][/vc_row]Мікалай Іванавіч Мюнхаўзэн

Апроч усіх вышэйпералічаных рэгаліяў, Мікалай Чаргінец мае вялікую колькасць выдадзеных кніг – «Вікіпедыя» нават прыпісвае яму ўвод у беларускую літаратуру такога паняцця як міліцэйскі дэтэктыў. Цяга да складальніцтва ў Мікалая Іванавіча сапраўды невычэрпная – пад аўтарствам Чаргінца выйшла больш за 40 мастацкіх кнігаў, некалькі сцэнароў і навуковых прац (дарэчы, Мікалай Іванавіч мае і навуковыя ступені).

Аднак, гэтым разам выйшаў пракол, і гісторыю з Кнігай рэкордаў Гінэса тыражаваць і далей будзе значна складаней. І калі кан’юнктуршчыкі з дзяржаўных СМІ пакорна з’елі добра стушаную ў нафталінавым соусе фармулёўку-качку «За разнапланавыя дасягненні», то незалежныя журналісты ды эксперты адварочваюць нос ад гэтай стравы, прыжмурыўшыся ў парыве здаровага скептыцызму:

– Ну, а што, у Кнігу рэкордаў Гінэса хтосьці трапляе з гэткімі фармулёўкамі? – каментуе сітуацыю старшыня Камісіі па этыцы Беларускай асацыяцыі журналістаў Анатоль Гуляеў. – Больш за тое, некалі Чаргінец казаў, што паводле ягонай кнігі ў Галівудзе здымаюць фільм…

І сапраўды, Мікалай Іванавіч пра гэты казаў. Напрыклад, у інтэрвю «Народной газете», апублікаваным на яе афіцыйным сайце 17 кастрычніка 2012 года.[vc_row][vc_column][vc_single_image image=”6646″ alignment=”center” style=”vc_box_outline” onclick=”link_image”][/vc_column][/vc_row]Ці ёсць сэнс правяраць сапраўднасць гэтай заявы Чаргінца?

Ілюзія на гліняных нагах

На наш афіцыйны запыт у Кнігу рэкордаў Гінэса прыйшоў катэгарычны адказ: ніякага Чаргінца ў іхнай базе дадзеных няма і ніколі не было.[vc_row][vc_column][vc_single_image image=”6650″ alignment=”center” style=”vc_box_outline” onclick=”link_image”][/vc_column][/vc_row]belsat.eu

Стужка навінаў