Музыкаў выпусцілі з РАУС. У Менску – феерверкі. Хроніка Дня Волі


25 сакавіка дэмакратычныя сілы прапанавалі зладзіць не масавую імпрэзу, а шпацыр прыватных асобаў а 18:30 ад Кастрычніцкай плошчы да Валадарскага 9 – месца, дзе абвесцілі незалежнасць БНР.

21:05 Лявона Вольскага, Змітра Вайцюшкевіча, Ігара Варашкевіча і Паўла Аракеляна выпусцілі з Цэнтральнага РАУС Менску. Адначасова ў розных месцах у цэнтры сталіцы людзі запускаюць феерверкі.

19:55 Супрацоўнікі міліцыі працягваюць дзяжурыць каля будынку на Валадарскага.

Мікалай Статкевіч ускладае кветкі да будынку па вуліцы Валадарскага, 9, дзе 25 сакавіка 1918 года Рада БНР прыняла Трэцюю ўстаўную грамату. Фота – «Белсат»

19:18 Акцыя завяршаецца, людзі паволі разыходзяцца.

25 сакавіка 2019 года. Людзі прыйшлі на вулічны канцэрт, які так і не адбыўся. Фота – «Белсат»

19:15 Стала вядома, што Лявона Вольскага, Ігара Варашкевіча, Паўла Аракеляна і Змітра Вайцюшкевіча даставілі ў Цэнтральны РАУС.

25 сакавіка 2019 года. Пад’язджаюць аўтазакі на Камсамольскую. Фота – «Белсат»

18:55 Міліцыя папярэджвае пра магчымае прымяненне сілы ў дачыненні да людзей, якія мірна сабраліся на скрыжаванні Рэвалюцыйнай і Камсамольскай.

25 сакавіка 2019 года. Міліцыянт папярэджвае аб ужыванні сілы супраць людзей, якія не разыйдуцца. Фота – «Белсат»

18:50 на вул. Камсамольская адбываецца самаарганізаваны канцэрт.

18:30 Затрыманні на Кастрычніцкай працягваюцца. Людзі ў цывільным схапілі мужчыну з бе-чырвона-белым шалікам, які паспеў прадставіцца журналістам Андрэем.

18:27 На скрыжаванні Рэвалюцыйнай і Інтэрнацыянальнай АМАП затрымаў музыкаў Лявона Вольскага, Змітра Вайцюшкевіча, Ігара Варашкевіча і Паўла Аракеляна.

Музыкі меліся даць вулічны канцэрт у цэнтры Менску з нагоды Дня Волі. Фота з «Фэйсбуку»

18: 20 на Кастрычніцкай затрымліваюць усіх, хто мае нацыянальную сімволіку.

Фота «Белсат»
Фота «Белсат»

18.10 затрыманыя Казлоў і Рымашэўскі.

18.07 на Валадарскай цяпер толькі супрацоўнікі міліцыі.

Фота «Белсат»
Фота «Белсат»
Яшчэ напярэдадні актывісты заклікалі прыносіць кветкі да будынку на Валадарскага 9 – месца, дзе абвесцілі незалежнасць БНР. Фота «Белсат»

18.05 на Кастрычніцкай лідары АГП і БХД Мікалай Казлоў і Віталь Рымашэўскі.

Фота «Белсат»

17.57 на Кастрычніцкай плошчы пакуль толькі мiлiцыя i журналісты. Актывiстку Алена Таўстую, якая на знак пратэсту прыкавала сябе да слупу ланцугом проста пасярод плошчы, затрымалі. Таўстую павезлі ў пастарунак на мiкрааўтобусе.

17.48 за Палацам Рэспублікі аўтобус з АМАПам. Аўтазакі таксама каля Купалаўскага тэатру.

Фота https://www.facebook.com/liubou.luniova

17:40 на Кастрычніцкай плошчы ў Менску стаіць сустаршыня руху «Разам» Алена Таўстая.

Алена Таўстая. Фота «Белсат»
Hавiны
У Дзень Волі Лявон Вольскі плануе даць вулічны канцэрт у Менску
2019.03.25 15:32

Мікалай Статкевіч і ягоныя паплечнікі не планавалі на 25 сакавіка пратэстных акцый і шэсцяў. Палітык распавёў belsat.eu чаму.

«Мы нічога не планавалі, бо ствараць трэці аргкамітэт святкавання Дня Волі – гэта смешна. Нам жа іншыя абяцалі, што зладзяць шэсце ў цэнтры, аднак да апошняга маўчалі. Адныя паехалі ў Горадню, іншыя пайшлі на другі Бангалор.

І чаму тут цешыцца? Нам паказалі, што не хочуць, каб хоць нешта піскнула ў цэнтры. Загналі ў рэзервацыю. Стварылі са святкавання нейкую новую іншую рэальнасць, быццам нешта змянілася. Але ў рэальнасці нічога не памянялася.

Адбываецца падмена сэнсу, падмена даты, якая сімвалізуе змаганне і незалежнасць. Гэта штучная радасць, шмат што змененае. Ну а мы будзем ствараць сваю рэальнасць, у нас будзе шмат магчымасцяў.

Мелася быць у нас партыйнае мерапрыемства, святочная вячэра. Але ўсіх хапаюць, не ведаю, ці атрымаецца выйсці з дому».

Міліцыя пачала прэвентыўныя затрыманні 24 сакавіка

Змітра Дашкевіча забралі з канцэрту ў Кіеўскім скверы. Сёння яго меліся судзіць.

Актывістка Наталля Гарачка таксама правяла ноч у ІЧУ.

На тэлефанаванні не адказваюць Павел Севярынец, Вольга Мікалайчык. АМАП сачыў за анарха-актывістамі Марынай і Вячаславам Касінеравымі.

Таксама сёння ў Цэнтральным судзе судзілі Максіма Вінярскага за акцыю ў абарону палітвязняў 26 лютага, якая праходзіла на Кастрычніцкай плошчы. Суддзя Алена Шабуня прысудзіла актывісту 1020 рублёў штрафу (40 базавых).

У Віцебску каля 11:00 затрымалі Барыса Хамайду. Ён трымаў у руках сцяг гораду і самаробны плакат з цытатаю расейскага пісьменніка Івана Буніна: «Город (Витебск) древний и нерусский». Затрымлівалі Хамайду людзі ў цывільным, якія назваліся міліцыянтамі. Актывіст прастаяў прыблізна 10 хвілінаў, пакуль работнікі ў цывільным чакалі міліцэйскае аўта.

Праваабаронцам стала вядома, што яшчэ раніцай 22 сакавіка затрымалі Уладзіслава Шведа, які пад допісам у пабліку «Мая краіна Беларусь» ва «Вконтакте» пакінуў каментар, дзе прапанаваў выйсці ўсім 25 сакавіка на пл. Якуба Коласа ў Менску. Сёння яго прысудзілі да штрафу ў 15 базавых велічынь за парушэнне ў правядзенні масавых мерапрыемстваў. Трое содняў ён правёў у ІЧУ.

Уладзіслаў Швед таксама распавёў, што позна ўвечары да яго ў камеру патрапіў 44-гадовы Ілля. Мужчыну затрымалі за тое, што той ехаў на самакаце па пл. Якуба Коласа з бел-чырвона-белым сцягам. Суд над ім павінен быў адбыцца сёння ў судзе Савецкага раёну.

Як яшчэ можна адсвяткаваць Дзень Волі – 2019

ВІДЭА
Дашкевіч знайшоўся. Яго могуць судзіць у панядзелак
2019.03.24 21:43

 

ДР belsat.eu

Стужка навінаў