Мікалай Халезін пра шанцы Фазэля і Лукашэнкі на чэмпіянат свету па хакеі ў Беларусі


Хоць Лукашэнка і Фазэль як мантру паўтараюць, што спорт – па-за палітыкаю, мы ведаем, што вялікі спорт – гэта вялікая палітыка. Дарагі, але дзейны спосаб уздымаць рэйтынгі і паказвацца ў міжнародных навінах. Але цяпер хакейнае свята – пад вялікім пытаннем. Паўночныя краіны ўжо адмовіліся гуляць на беларускім лёдзе, бо скасаванне чэмпіянату баліць Лукашэнку нават больш за санкцыі. У інтэрв’ю Аліне Коўшык каментуе Мікалай Халезін, выканаўчы дырэктар «Creative Politics Hub» і арт-дырэктар Беларускага свабоднага тэатру, які яшчэ ў 2014 годзе ладзіў кампанію для адмены хакейнага чэмпіянату. Ці згуляе гэтым разам дыктатар у хакей?

Ці сапраўды Лукашэнку адмена чэмпіянату баліць болей за санкцыі?

Так, безумоўна. На сёння гэта ягоны адзін з галоўных боляў. Гісторыя сыходзіць у тыя гады, калі ён толькі пачынаў будаваць коўзанкі, калі пачынаў прасоўваць хакей як свой палітычны інструмент. У выніку гэта той інструмент, які спарадзіў і ад якога можа загінуць. Хакей даўно стаўся палітыкай. Ён з пачатку зрабіў яго палітыкаю, бо разумеў, што ў яго ў руках від спорту, які, па-першае, масавы, па-другое, досыць паспяховы для Беларусі. Мы ўваходзілі ў чацвёрку ў свеце. Калі разглядаць гэта як традыцыю савецкага часу, то гэта ўсё выглядала вельмі крута для яго самога.

Фазэль кажа, што з Лукашэнкам яго звязваюць 20-гадовыя сяброўскія стасункі. Наколькі гэтыя, напэўна, у дужках, сяброўскія стасункі могуць уплываць і ці сапраўды Фазэль – тая асоба, якая будзе вызначаць лёс чэмпіянату?

Рэнэ Фазэль на пасадзе Міжнароднай федэрацыі хакею – з 1994 года, як і Аляксандр Лукашэнка на сваёй пасадзе. Гэта вельмі сімвалічная дата. Так, іх звязвае доўгае сяброўства, і насамрэч Фазэль прымушае нас задумацца пра тое, што ўсё не так проста ў гэтых стасунках. Рэч у тым, што краіны, дзе развіты хакей, – гэта дэмакратычныя з вялікімі традыцыямі краіны. Але ёсць дзве краіны, Беларусь і Расея, у якіх рэжымы не дэмакратычныя, іх можна хутчэй назваць аўтарытарнымі. У гэтых краінах пытанні развязваюцца па-іншаму. Колькі разоў усплывалі гісторыі пра тое, што праз карупцыйныя схемы атрымлівалі дазвол на правядзенне чэмпіянатаў свету па футболе, хакеі, Алімпійскіх гульняў менавіта ў гэтых краінах. Бо ў астатніх краінах гэта выглядае вельмі празрыста, і таму заўсёды ўсіх прымушае ўсумніцца ў сумленнасці гэтых стасункаў. І тое, што яны бравіруюць гэтымі стасункамі, у іншых краінах такімі рэчамі не бравіруюць. Гэта досыць дзіўная размова пра сяброўства прэзідэнта краіны з прэзідэнтам грамадскай арганізацыі, якая пастаянна атрымлівае права на правядзенне якіх-небудзь буйных спаборніцтваў, якія ёсць палітыкай. Я б хацеў падзякаваць спадару Фазэлю за тое, што ён шмат робіць для Беларусі. У тым сэнсе, што на сёння барацьба за гэты чэмпіянат ператварылася ў міжгалактычную гісторыю. Пачыналася ўсё з таго, што ў 2014 годзе правёў, цяпер пастанавіў праводзіць у 2020-м. Не ведаю, якім чынам мы атрымалі права на правядзенне гэтых спаборніцтваў, але ў выніку гэта ўсё ператварылася ў вялікую палітычную кампанію, якая не спыніцца.

Hавiны
«Nivea» адмовілася спансараваць хакейны ЧС у Беларусі. «Škoda» наступная?
2021.01.15 18:36

Сапраўды, гэтая гісторыя гучыць не толькі ў Беларусі, але ўва ўсім свеце, закранае шмат якія краіны. Міністр замежных справаў Нямеччыны Гайка Маас выказаўся таксама супраць правядзення чэмпіянату ў Беларусі. Ці будзе гэты чэмпіянат і хто рэальна можа паўплываць на тое, каб урэшце яго адмянілі, каб не быў чэмпіянатам свету на касцях, палітым крывёй і праведзеным побач з турмамі, дзе трымаюць нашых палітычных вязняў?

Я паспрабую зрабіць прагноз. Гэта, вядома, няўдзячная справа, але я не веру, што чэмпіянат пройдзе ў нашай краіне. Паглядзіце дынаміку, якая адбывалася. Спачатку абвесцілі чэмпіянат, потым ініцыятыўная група пачынае працаваць над тым, каб яго адмяніць, каб не было новай легітымізацыі рэжыму. Далей гэта ідзе лавінападобна. Бо ў 2014 годзе мы таксама спрабавалі перапыніць гэты працэс і адмяніць чэмпіянат. Але тады спадар Фазэль, у існасці, шантажаваў дзве зборныя, якія таксама выказваліся за гэта. Ён сказаў, што ў выпадку, калі вы адмовіцеся прымаць удзел у чэмпіянаце, то вы пачняце з наступнага года з групы С. Гэта значыць, што да групы А вам давядзецца выдаць тры гады, каб вярнуцца назад у чэмпіянат высокага ўзроўню. Тады ўсе завагаліся. Цяпер сітуацыя зусім іншая. Цяпер, калі мы гаворым пра скандынаўскія краіны, то ўжо 4 краіны не гатовыя. З іх дзве – гэта відавочныя лідары: Швецыя і Фінляндыя. Цяпер выказваецца і Нямеччына. Я думаю, што ў Фазэля і Лукашэнкі няма шанцаў на правядзенне гэтага чэмпіянату. Бо гэта не спыніцца. Больш за тое, правядзенне чэмпіянату ў Менску можа стаць пунктам біфуркацыі, якой рэжым не будзе рады, бо гэта будзе ў цёплы час года, гэта будзе зусім іншы настрой у людзей і зусім іншыя магчымасці.

Hавiны
Фазэль даў зразумець Лукашэнку, што хакейны ЧС «немагчымы без змянення палітычнай сітуацыі ў краіне»
2021.01.15 17:08

Рэнэ Фазэль казаў, што яму абяцалі адкрыты дыялог. Яму абяцалі паказаць справу Рамана Бандарэнкі, датычны ці не да яе кіраўнік Федэрацыі хакею Беларусі Дзмітрый Баскаў. Пра што гэта сведчыць, на чым можа абапірацца гэты гандаль і ці сапраўды Рэнэ Фазэль мае права патрабаваць такія рэчы?

Безумоўна, няма. Проста таму, што гэта не ягоная кампетэнцыя. Каб ён наагул зразумеў, калі б яму дзяржаўны пракурор, які працуе пад Лукашэнкам, дасць нейкі набор паперак. Што ён зразумее ў гэтай справе? Чалавек фатаграфуецца з Баскавым. Баскаў адказваў за прыём Фазэля, за арганізацыю ягонага вольнага часу ў Беларусі. Проста пра гэта людзі неяк не хочуць казаць, бо мы не можам сказаць, што там адбываецца за дзвярыма гэтых лазняў, куды водзяць Фазэля. Але тым не менш гэта так. Таму Баскаў фатаграфуецца з ім, цалкам спакойна абдымаючы па-бацькоўску Фазэля, а не наадварот. Мне здаецца, усё гэта ад Лукавага ў прамым і пераносным сэнсе. І ўсё гэта вельмі нячыстая гульня. Бо шчырасці ў гэтым няма. Калі б мы казалі не пра такія структуры, як FIFA, UEFA, IHF, а пра больш дробныя федэрацыі, то старшыня такой федэрацыі павінен быў сысці ў адстаўку пасля таго, як з’яўляецца на фатаграфіі з чалавекам, які ўжо не проста падазраецца ў забойстве, а які ёсць суўдзельнікам.

Да прыняцця рашэння, да канчатковай кропкі ў нас засталіся літаральна два тыдні. Лукашэнка можа яшчэ нешта зрабіць, каб паўплываць на гэтае рашэнне Міжнароднай федэрацыі хакею?

Я б ставіў пытанне па-іншаму. Што за гэтыя два тыдні мы можам зрабіць усе. І Фонд спартовай салідарнасці, і медыягрупа, якая працуе над гэтаю кампаніяй, і кожны з нас. Што мы здолеем зрабіць, каго здолеем пераканаць, такі будзе і вынік. Я веру ў тое, што мы ўсё ж такі мацнейшыя за карупцыю і гэтую вельмі непрыгожую гісторыю з прызначэннем гэтага чэмпіянату. Бо абсурд у тым, што чамусьці кіраўнік Міжнароднай федэрацыі хакею сам-адзін бʼецца супраць усяго свету за тое, каб гэты чэмпіянат прайшоў у карумпаванай…

Hавiны
Лукашэнка пра санкцыі: Мы мусім навучыцца супрацьстаяць гэтаму. Клінам свет на Еўразвязе не сышоўся
2021.01.15 11:48

Які ён мае ў гэтым інтарэс? Вы кажаце, што гэта няшчырыя стасункі, што сапраўды Фазэль асмейваецца, выклікаў хвалю крытыкі гэтымі фота з Баскавым. Навошта яму гэта? Навошта яму трэба гэтак псаваць рэпутацыю, седзячы на такім цёплым месцы кіраўніка Міжнароднай федэрацыі хакею?

Я чалавек дысцыплінаваны і які разглядае права як неадʼемную частку нашага жыцця, таму я не магу сказаць, што спадар Фазэль атрымаў вось такі хабар праз афшорныя кампаніі, што ён адпачываў у Беларусі раз за разам у пэўных умовах. Я гэтага сказаць не магу. І гэта размова для арганізацыі «Bellingcat», якая можа расследаваць гэта і разабрацца. Але ўсе чуткі, размовы, тэмы, якія падымаюцца ў спартовым асяроддзі і якія не хочуць ніяк выносіць гэта вонкі. Я разумею чаму. Яны дакладна такія ж людзі закону. Яны не хочуць выказвацца без доказаў. Таму гэтая размова цяпер пра расследаванне, якое маюць правесці арганізацыі, якія ўмеюць і прафесійна гэта робяць.

Інтэрв’ю з праграмы «Прасвет» 14 студзеня 2021 г.

Калаж з фота: Nikolai Petrov / TASS / Forum; Лука – Natalia Fedosenko / TASS / Forum

 

Стужка навінаў