Міхалок выбачыўся перад Матолькам


Канфлікт паміж Сяргеем Міхалком і Антонам Матолькам вычарпаны: музыкант выбачыўся перад блогерам. Пра гэта распавёў Антон Матолька.

Нагадаем, 8 ліпеня на канцэрце на хутары Шаблі лідар групы Brutto Сяргей Міхалок раптоўна абрынуўся з крытыкай на блогера Антона Матольку нібыта праз тое, што той быў незадаволены ўдзелам музыкі ў рэкламе «Белавія». Прамова Міхалка была нечаканасцю для Матолькі. Ён адзначыў, што пра ролік «Белавія» нічога не пісаў і не казаў, а з Міхалком асабіста не знаёмы.

Сёння Матолька паведаміў у Фэйсбуку, што яму патэлефанаваў Міхалок і выбачыўся за гэтую сітуацыю.

Позвонил Сергей Михалок, извинился. Говорили 15 минут, он объяснил всю ситуацию.P.S. Да, мне этого звонка было…

Opublikowany przez Antona Motolkę Wtorek, 11 lipca 2017

ІІ, belsat.eu

 

Стужка навінаў