Міхал Казімер Радзівіл «Рыбанька» – найбагацейшы чалавек у Рэчы Паспалітай і дамскі ўгоднік


Дзяржаўны дзеяч ВКЛ Міхал Казімер Радзівіл «Рыбанька» нарадзіўся 13 чэрвеня 1702 году. Ягоным бацькам быў вялікі канцлер ВКЛ Караль Станіслаў Радзівіл.

Міхал Казімер Радзівіл «Рыбанька» меў некалькі пасадаў: маршалак надворны літоўскі, гетман польны і вялікі літоўскі, кашталян і ваявода троцкі, кашталян і ваявода віленскі, маршалак Вярхоўнага Трыбуналу.

У 1726 годзе ён пачаў аднаўляць палац у Нясвіжы, які ў 1706 годзе разбурылі шведы. Там жа заснаваў Нясвіжскую друкарню, Нясвіжскі кадэцкі корпус і тэатр Радзівілаў, балетную школу. Акрамя гэтага быў заснавальнікам першых у ВКЛ мануфактураў, у тым ліку шаўковых паясоў у Слуцку.

Міхал Казімер Радзівіл «Рыбанька» быў адным з найуплывовейшых і найбагацейшых людзей Рэчы Паспалітай. Падчас падарожжа атрымаў ад нямецкага імператара месца ў імперскім райхстагу. Прысутнічаў на каранацыі Людовіка XV і не аднойчы паляваў разам з ім.

Атрымаў мянушку «Рыбанька», бо так звяртаўся да жанчын.

Памёр у Нясвіжы 15 траўня ў 1762 годзе.

Стужка навінаў