Міхаіл Захараў: У Беларусі павінна быць удвая больш лядовых палацаў


Міхаіл Захараў

Вядомы трэнер падзяліўся сваім меркаваннем наконт таго, чаго не хапае беларускаму хакею.

Каб змяніць да лепшага беларускі хакей, трэба цалкам змяніць ягоную сістэму, пачынаючы з працы дзіцячых школаў, упэўнены трэнер менскага «Юнацтва» Міхаіл Захараў. На ягоную думку, цяпер у Менску нармальна працуе толькі адна школа – менскага «Дынама».

«А што тычацца развіцця хакею ў рэгіёнах, то там увогуле шмат працы, перадусім, для кіраўніцтва хакейнай федэрацыі», – адзначыў Захараў у эфіры тэлеканалу «ОНТ».

Спецыяліст дадаў, што лядовыя палацы не даюць неабходнай аддачы, хакеісты трэніруюцца толькі тры разы на тыдзень замест шасці, ад гэтага і адсутнасць новых маладых хакеістаў – штогод у нас з’яўляецца максімум пяць-шэсць моцных гульцоў, а за мяжой гэтая лічба вышэйшая на парадак

У якім стане беларускі хакей – глядзіце ў нашым відэасюжэце

Міхаіл Захараў сказаў, што ў элітнай лізе шведскага чэмпіянату выступае 121 хакеіст ва ўзросце 20 гадоў, а ў Беларусі ўсяго шэсць. Вось таму і трэба, каб значна больш сурʼёзна зарабілі школы, трэба іх матываваць, сачыць за каткамі, каб яны нармальна функцыянавалі, кіраўнікі мясцовых органаў уладаў павінныя ведаць, што адбываецца на лядовых арэнах.

На думку Міхаіла Захарава, 32 крытых катка для Беларусі вельмі мала, трэба 50-60.

У Францыі, напрыклад, іх 135, у Швецыі, Расеі па 300-500, не кажучы ўжо пра ЗША і Канадзе.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu, фотаздымак з сайту ХК «Юнацтва»

Стужка навінаў