Міхэіл Саакашвілі спадзяецца на атрыманне палітычнага прытулку ва Украіне


Экс-прэзідэнт Грузіі і былы губернатар Адэскай вобласці (Украіна) Міхэіл Саакашвілі звярнуўся ў Дзяржаўную міграцыйную службу (ДМС) з прашэннем аб прадастаўленні яму палітычнага прытулку ва Украіне. Адбылося гэта 11 верасня.

Пра гэта ТАСС распавяла адвакат палітыка Маркіян Галабала. «Саакашвілі просіць прадаставіць яму статус грамадзяніна, які мае патрэбу ў дадатковай абароне. Палітычны прытулак – гэта бытавая назва гэтага статусу», – цытуе адваката расейскае інфармацыйнае агенцтва.

«ДМС пакуль не адказала на прашэнне. Паводле закону, адказ павінен быць цягам содняў», – заявіў Маркіян Галабала.

Сёлета прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка пазбавіў Саакашвілі ўкраінскага грамадзянства. Нягледзячы на гэта 10 верасня Саакашвілі пры падтрымцы сваіх прыхільнікаў прарваўся праз кардоны памежнікаў у пункце пропуску «Шэгіні» і трапіў з Польшчы на тэрыторыю Украіны.

Хроніка прарыву мяжы:

Мастыскі раённы суд Львоўскай вобласці прызнаў экс-прэзідэнта Грузіі вінаватым у незаконным перасячэнні ўкраінскай мяжы.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў