Міхаіл Мішусцін: Я глыбока веру ў патэнцыял Саюзнай дамовы


Прэм’ер-міністр РФ Міхаіл Мішусцін падчас выступу ў Дзярждуме ацаніў перспектывы развіцця Саюзнай дзяржавы. Пра гэта піша «РИА Новости».

«Я глыбока веру ў патэнцыял Саюзнай дамовы. Лічу, што праца, якая была праведзена, звязаная з інтэграцыяй і прапрацоўкай дарожных мапаў па ўсіх напрамках узаемадзеяння з Беларуссю, была зроблена выдатная», – сказаў Мішусцін.

Ён дадаў, што засталося зусім няшмат рэчаў, якія трэба абмеркаваць. Мішусцін адзначыў, што верыць у тое, што калі РФ і Беларусь сумесна па гэтых дарожным мапах створаць адзіную прастору, прымуць адзіны падатковы кодэкс, калі можна будзе ўніфікаваць стаўкі і падыходы, «то мы зможам размаўляць, у тым ліку, аб механізме цэнаўтварэння на энерганосьбіты ўжо, як у прынцыпе прапануюць нашыя беларускія партнёры».

Hавiны
Лукашэнка абмеркаваў з Мішусціным магчымасці далейшай інтэграцыі
2020.07.17 20:33

Кажучы пра супрацу з краінам ЕАЭС і Беларуссю, Мішусцін адзначыў, што «гэта нашыя браты, суседзі».

Hавiны
Расейскі прэм’ер заявіў пра важнасць паглыблення інтэграцыі з Беларуссю
2020.07.14 16:39

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў