Міхаіл Чыгір: я дачакаўся, калі Лукашэнка зʼедзе ў камандзіроўку, і адпусціў кошты


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI0ODAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIyNzAlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGZzlzYlEybU8xeU0lMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]Экс-міністр Міхаіл Чыгір узгадвае, як яму ўдалося пераканаць Аляксандра Лукашэнку.

Міхаіл Чыгір займаў пост прэм’ер-міністра ў 1994-96 гады.

«Тады амаль уся вытворчасць была стратнай, была ўведзена карткавая сістэма. Я некалькі разоў звяртаўся з прапановаю, што трэба павысіць цэны, ён з гэтым не пагаджаўся, – узгадвае Міхаіл Чыгір. – Тады я пачакаў, калі ён з’едзе ў камандзіроўку, і падняў цэны. Што рабілася, я думаю, шмат хто памятае. Мне Ціцянкоў сказаў: лепш пішы заяву на звальненне. Ён [Лукашэнка – рэд.] са мной нават не сустрэўся, пайшоў на тэлебачанне. Сказаў раніцою далажыць аб вяртанні тых цэн, якія былі ў рэспубліцы. Раніцай я зайшоў да яго і сказаў: калі вярнуць усе цэны, няхай гэтым займаецца іншы прэм’ер. Тады будзе карткавая сістэма, нестабільнасць. І ён пагадзіўся».

Экс-прэм’ер кажа, што сённяшнім чальцам ураду проста не хапае настойлівасці. Таму Аляксандра Лукашэнку дагэтуль не ўдалося намовіць на рэформы.

Гэта фрагмент праграмы «Размова дня», якая выходзіць на «Белсаце» штодня пасля вячэрняга выдання навінаў «Аб’ектыў» (21:00) апрача выходных.

Глядзець «Размову дня» цалкам.

ІА, belsat.eu

Стужка навінаў