Міф пра «лагодных» беларускіх міліцынятаў. Відэаграфіка ад Белсату


Аляксандр Лукашэнка сцвярджае, што ў заходніх краінах да дэманстрантаў на вуліцах ставяцца больш жорстка, чым у Беларусі. Карцінкі, як паліцыя збівае пратэстоўцаў або ўжывае зброю і слёзаточны газ, паказваюцца дзяржаўнымі медыямі, каб пацвердзіць гэтыя словы.

«Няхай паглядзяць на дэмакратыю ў заходніх краінах. Вось зусім нядаўна, і бамбілі, і травілі, і слёзаточны газ, і вадамёты, і дубінкі, і ў Бруселі, і ў Лондане, і ў Парыжы, і ў Германіі… Прынамсі мы нікога слёзаточным газам не травілі», сказаў Аляксандр Лукашэнка ў інтэрвʼю, апублікаваным дзяржаўным інфармагенцтвам Белта 6 красавіка 2017 году.

Аднак, калі параўнаць, як ставяцца да вулічных пратэстаў улады ў нашай краіне і ў Еўропе, вынікае іншая карціна.

 

У Еўразвязе пра акцыю пратэсту ўлады трэба проста праінфармаваць у Нямеччыне – за 2 дні, у Францыі, у Польшчы і Італіі – за 3 дні. У Беларусі ж трэба атрымаць на акцыю дазвол і паведаміць пра яе правядзенне не пазней, чым за 15 дзён.

У Беларусі станцыю метро зачыняюць падчас акцыі. У Францыі метро ў дзень буйных дэманстрацый – бясплатнае.

Паліцыя ўключаецца толькі тады, калі насапраўды на вуліцах пачынаюцца масавыя беспарадкі. Пасля беспарадкаў у Брытаніі, калі былі спаленыя сотні аўтамабіляў, былі забітыя і параненыя, некалькі асобаў – удзельнікаў беспарадкаў атрымалі турэмны тэрмін.

У Беларусі, за разбітае шкло ў доме ўраду без пацярпелых прысуды былі  да 5,5 гадоў зняволення.

belsat.eu

 

Стужка навінаў