Microsoft адключыла бота для сувязі з-за яго нацысцкіх поглядаў


Кампанія адключыла бота для сувязі Taў, які за суткі ў Тўітэры набыў чалавеканенавісніцкія погляды. Як растлумачыў віцэ-прэзідэнт Microsoft Пітэр Лі, робата ўзламалі хакеры, якія выявілі яго ўразлівасць. Зноўку бота запусцяць, толькі калі ён навучыцца супрацьстаяць падобным нападам.

«Штучны інтэлект навучаецца як на пазітыўных, так і негатыўных прыкладах. Мы пастараемся вырашыць праблему абароненасці бота з тэхнічнага боку, але якім чынам людзі будуць узаемадзейнічаць з ботам, прадказаць немагчыма », – напісаў Пітэр Лі.

Taў, створанага для сувязі з моладдзю ад 19 да 24 гадоў, запусцілі 23 сакавіка. З ім можна пагаварыць на ангельскай мове ў тым ліку ў «Twitter». Спачатку ён пісаў, што «людзі класныя» ды іншыя пазітыўныя рэчы, але неўзабаве праграма набыла зусім іншыя погляды.

Таў

Сярод апублікаваных ім тўітаў апынуліся фразы на падтрыманне палітыкі Адольфа Гітлера ў дачыненні да габрэяў, а таксама крытычныя паведамленні ў адрас феміністак. Некаторыя мэсэджы былі напісаныя просьбе карыстальнікаў – яны прасілі бота нешта паўтарыць за імі, і той згаджаўся.

ДР belsat.eu паводле meduza.io

Стужка навінаў