Метровая каўбаса і смажанае парася – як прайшлі «Дажынкі» у Магілёве. Фотарэпартаж


17 лістапада ў Магілёве святкуюць Дзень працаўнікоў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці. Па старому – «Дажынкі». Свята праходзіла ў адноўленым палацы культуры вобласці і на пляцоўцы перад ім. Там былі прадстаўленыя ўсе раёны Магілёўшчыны.

Праца выставы-кірмашу пачалася а 9-й раніцы

Гасцей сустракалі раставыя лялькі

Смажанае парася – традыцыйны пачастунак на Дажынках

Баян – наша ўсё

Выстава караваяў

Дэгустацыя мясной прадукцыі

Метровая каўбаса

Намалот Шклоўскага раёну

Заечая капуста

Хлеб – не толькі галава, але часам і цэлы чалавек

Чужы сярод сваіх

Інтэрактыў на Дажынках

Драўляныя лялькі?

Народныя гульні з пельменямі

Гэта Магілёў, дзетка!

Скокі – забава для гасцей свята

Фотазона Буйніцкага заасаду

Навучэнцы Магілёўскага політэхнічнага каледжу

Прадукцыя Магілёўскага політэхнічнага каледжу

Будучыя выратавальнікі

Выстава сельскагаспадарчай прадукцыі. Творчы падыход

Трактары «Беларусь» – падарункі для лепшых

Кампазіцыі з гародніны – трэнд Дажынак 2018

Гульня з каларадскім жуком

Увесь дзень з 9:00 да 19:00 перад Палацам вобласці – свята

Фуд-корт забяспечылі дзяржаўныя прадпрыемствы

Удзельнікі свята прадставілі кожны сваю кампазіцыю з сельскагаспадарчай прадукцыі

Народныя калектывы ўсіх раёнаў Магілёўшчыны святкавалі з самага ранку

Інсталяцыя “ЧАВУСЫ” з гародніны

Народныя гулянні ў Магілёве праходзілі ўздоўж дарогі

Тэст – ці добра ты кіруеш трактарам?

Сумная лялька

Палац культуры вобласці ў 2018 перажыў рэканструкцыю да V Форуму рэгіёнаў. Рэканструкцыя палаца каштавала $5 млн. Імёны лепшых працаўнікоў сельскай гаспадаркі, пераможцаў уборачнай кампаніі 2018 года называлі ў багатых залах з пазалотай і ляпнінай. А на вуліцы развярнулася выстава-кірмаш «Ураджай талентаў Магілёўшчыны», з караваямі, дзіўнымі інсталяцыямі і народнымі забавамі.

Вольга Васільева, фота аўтара/Belsat.eu

Стужка навінаў