Метрапаліт Кандрусевіч праз год можа сысці на пенсію


Кіраўнік Каталіцкага касцёлу ў Беларусі з 2021 года можа сысці са сваёй пасады. Пра гэта ён заявіў на прэс-канферэнцыі 20 снежня.

«Як гэтага патрабуе Кананічнае права, 3 студзеня 2021 года я, калі дажыву, занясу ў Апостальскую нунцыятуру заяву аб сыходзе на пенсію. Але вырашае гэтае пытанне Папа», – адзначыў метрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч, піша Catholic.by.

Hавiны
Арцыбіскуп Кандрусевіч пра руйнаванне крыжоў у Курапатах: «Я не мог маўчаць, бо гэта – знявага крыжа»
2019.04.16 16:13

Іерарх адзначыў, што гатовы працаваць і далей, але «змены часам неабходныя».

Сярод галоўных праблем, з якімі беларускія католікі сутыкнуліся ў 2019 годзе, арцыбіскуп перадусім назваў недахоп касцёлаў «крокавай даступнасці».

Паводле яго, дзе-нідзе немагчыма атрымаць ад уладаў зямельны надзел і дазвол на будаўніцтва.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў