«Metallica» праспявала песню нарадзінца Беларусі


21 жніўня на Нацыянальным стадыёне ў Варшаве амерыканскі рок-гурт «Metallica» нечакана для наведнікаў выканаў песню вядомага польскага музыкі, кампазітара і спевака, нарадзінца Беларусі Чэслава Немэна.

Песня «Сон пра Варшаву», якую выканалі музыкі, была напісаная ў 1966 годзе. Сёння яна з’яўляецца афіцыйным гімнам футбольнага клубу «Легія».

На радзіме Чэслава Немэна аднавілі ўнікальны барочны арган ХVІІІ ст.

Чэслаў Немэн нарадзіўся ў 1939 годзе ў сённяшнім Шчучынскім раёне ў сям’і касцёльнага арганіста. Ягонае сапраўднае прозвішча – Выдрыцкі, а псеўданім узяў у гонар ракі Нёман. Ён навучаўся музыцы ў Горадні, а ў 1958 годзе з сям’ёй з’ехаў у польскі Гданьск. Неўзабаве пачаў выступаць на музычнай сцэне.

Вядомы як самы яскравы прадстаўнік еўрапейскага прагрэсіў-року, выканаўца духоўнай паэзіі, эксперыментамі ў электроннай музыцы.

МГ belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары