Калі прачнуцца а 5-й, можна будзе пабачыць супермесяц


Месяц у поўні. Супермесяц. Фота – «Astrobel»

21 студзеня чарговае поўнае месяцавае зацьменне супадзе з першым сёлетнім супермесяцам.

Раніцай у панядзелак Месяц у фазе поўні перасячэ конус зямной цені і ня некаторы час набудзе незвычайнае цёмна-чырвоны адценне. З любой часткі краіны можна будзе назіраць пачатак напаўценевага зацьмення і частковыя фазы поўнага месяцавага зацьмення, падае старонка «Astrobel». Канчатак зацьмення беларусы ўжо не пабачаць па прычыне заходу Месяца за заходні гарызонт і наступлення світанку.

Падчас поўнага месяцавага зацьмення Месяц набывае незвычайнае чырванаватае адценне. Фота – «Astrobel»

Храналогія поўнага месяцавага зацьмення ў Беларусі:

05:37 – пачатак напаўценевага зацьмення Месяца

06:34 – пачатак частковага зацьмення Месяца

07:41 – пачатак поўнага зацьмення Месяца

08:12 – момант найбольшай фазы поўнага месяцавага зацьмення

08:43 – заканчэнне поўнага месяцавага зацьмення (Месяц нізка над гарызонтам)

09:15 – узыход Сонца

09:24 – заход Месяца за гарызонт

09:51 – заканчэнне прыватнага месяцавага зацьмення (за гарызонтам)

10:48 – заканчэнне паўценевага месяцавага зацьмення (за гарызонтам)

Адначасова з поўным месяцавым зацьменнем у ноч на панядзелак можна будзе назіраць першы супермесяц у гэтым годзе.

Справка
Супермесяц – астранамічная з’ява, рэдкі момант супадзення поўні і максімальнага набліжэння Месяца да планеце Зямля. Так як Месяц круціцца вакол Зямлі не паводле кругавой, а па эліптычнай арбіце, то ў некаторых кропках сваёй арбіты Месяц аказваецца то максімальна блізка (пункт перыгею арбіты) ад Зямлі, то на максімальна далёка (пункт апагею арбіты) адлегласці.

Месяц здзяйсняе вакол Зямлі адзін абарот за 29,5 сутак і, час ад часу, у пункце перыгею арбіты адбываецца поўня, якую называюць перыгейнай поўняй або супермесяцам.

У момант супермесяцу месяц візуальна мае большы памер, чым звычайна – на 15 %. Яскравасць дыску павялічваецца да 30 %.

Супермесяц можна назіраць на Зямлі кожныя 14 месяцаў. Але нягледзячы на гэта, астраномы лічаць супермесяцамі таксама бліжэйшыя да яго поўні – адну да (яна і адбудзецца заўтра) ды адну пасля.

Другі сёлетні супермесяц наступіць 19 лютага, а трэці – 21 сакавіка.

Наступнае поўнае месяцавае зацьменне, якое будзе бачнае з тэрыторыі нашай краіны, адбудзецца 7 верасня 2025 года, а бліжэйшае частковае месяцавае зацьменне беларусы пабачаць сёлета 16 ліпеня.

ДД

Стужка навінаў