Месяц фатаграфіі ў Менску: «Вырашаць пытанні без танкаў і вайны»


Працэсія развітання з Фідэлям Кастра, якая ішла праз усю Кубу. Сотні тысячаў людзей выйшлі праводзіць кубінскага лідара. Yo Soy Fidel, Майкл Крыстафэр Браўн

Сёлетні фестываль прысвечаны тэме гісторыі і гісторыі супраціву. Балтыйскі шлях, студэнцкі бунт, развітанне з Фідэлем Кастра і сакрэтныя архівы Штазі.

Травень’68, фатографы агенцтва FRANCE-SOIR. Парыжскія студэнты захапілі ўніверсітэт Нантэр, а затым і Сарбону. Праз пэўны час да студэнтаў далучацца працоўныя, а студэнцкі пратэст перарасце ў маштабны страйк.

Учора, 10 верасня, у сталічнай галерэі «Ў» адкрыўся месяц фатаграфіі. Мерапрыемства адбываецца шосты раз і сёлета акрамя выставаў можна будзе наведаць кінапаказы, лекцыі і партфоліа-рэвю – сустрэча фатографаў з экспертамі (арт-крыткамі, куратарамі фестываляў, вядомымі мастакамі) для абмеркавання сваіх працаў.

Маша Святагор. Танчаць усе! Калажы, зробленыя з часопісаў часоў СССР як рэфлексія на савецкае мінулае.

«Балтыйскі шлях»

Фестываль адкрыўся адразу некалькімі выставамі, размешчанымі ў галерэі так, быццам бы глядач знаходзіцца не ў галерэі, а на плошчы. Каб выйсці на плошчу, быццам выходзім з метро. Тут беларускі мастак Максім Ясінскі паказвае недарэчнасць існавання станцыі метро «Плошча Леніна», якая вядзе на плошчу Незалежнасці.

Адкрыццё месяца фатаграфіі ў Менску. Фота – Ірына Арахоўская / «Белсат»

Усе фотаздымкі не суправаджаюцца тэкстам, як звычайна, а толькі QR-кодамі. Пад гукі музыкі ад сучаснай беларускай кампазітаркі Вольгі Падгальскай на экране змяняюцца здымкі з акцыі «Балтыйскі шлях» 1989 году, калі больш за 2 мільёны жыхароў Літвы, Латвіі і Эстоніі ўзяліся за рукі і ўтварылі жывы ланцуг, выказваючы свае спадзевы на незалежнасць.

Адкрыццё месяца фатаграфіі ў Менску. Фота – Ірына Арахоўская / «Белсат»
Адкрыццё месяца фатаграфіі ў Менску. Фота – Ірына Арахоўская / «Белсат»
Адкрыццё месяца фатаграфіі ў Менску. Фота – Ірына Арахоўская / «Белсат»

«У сёлетнім месяцы фатаграфіі мы прыйшлі да такіх сацыяльна-палітычных формаў, бо і час такі, і нам хочацца выказвацца пра важныя пытанні незалежнасці краіны. І вось таму, напрыклад, мы і бачым фота балтыйскага шляху – ілюстрацыю таго, як можна выказваць пазіцыю і вырашаць пытанні без танкаў і вайны», – кажа кіраўнік месяца фатаграфіі Андрэй Лянкевіч.

Экспазіцыя ў галерэі «Ў». Адкрыццё месяца фатаграфіі ў Менску. Фота – Ірына Арахоўская / «Белсат»

Адразу ля ўваходу – знакамітае фота «Штурм Зімовага палацу», якое насамрэч не мае дакументацыйнай каштоўнасці. Бо зроблена фота ў 1920 годзе падчас вялікай тэатральнай пастаноўкі.

Валанцёры, апранутыя ў маскі. Адкрыццё месяца фатаграфіі ў Менску. Фота – Ірына Арахоўская / «Белсат»

«Гэта пра тое, як нам прапаноўваюць чытаць гісторыю. Пра тое, як гісторыя змяняе фатаграфію», – кажа Андрэй Лянкевіч пра адзін з галоўных здымкаў выставы.

Кіраўнік месяца фатаграфіі, фатограф Андрэй Лянкевіч. Фота – Ірына Арахоўская / «Белсат»

«Вялікі брат» назірае

12 верасня адбудзецца прэзентацыя вынікаў воркшопу Максіма Сарычава і Зімона Мэнера. Знакаміты нямецкі фотамастак прывёз за сабой таксама выставу пра агентаў Штазі і пра іх працу: як пераапранацца, каб быць незаўважным у натоўпе ды як даваць сакрэтныя знакі. Папрацаваўшы з тэмай аб тым, як назірае за людзьмі «Вялікі брат», Зымон у першы ж дзень у Беларусі сам сутыкнуўся з міліцыяй у цывільным.

Зімон Мэнер, нямецкі фотамастак, аўтар праекту «Комплекс назірання». Фота – Ірына Арахоўская / «Белсат»

«Вяртаючыся ў кватэру, [да мяне. – Belsat.eu] падышлі двое мужчынаў у штацкім і сказалі: «Міліцыя». Я спыніўся і паказаў, што я не размаўляю па-расейску і яны мяне адпусцілі. І я тут падумаў: «Ну вось, вітаем у Беларусі». У Нямеччыне я такога ніколі не бачыў, каб з пад’езду на мяне выскачылі двое міліцыянтаў у штацкім», – дзеліцца ўражаннямі нямецкі фатограф.

Экспазіцыя ў галерэі «Ў». Адкрыццё месяца фатаграфіі ў Менску. Фота – Ірына Арахоўская / «Белсат»

Зімон два гады працаваў з архівамі службы дзяржаўнай бяспекі ГДР і дзеліцца досведам з маладымі фатографамі, як працаваць з архівамі.

Адкрыццё месяца фатаграфіі ў Менску. Фота – Ірына Арахоўская / «Белсат»

«Майстар-клас быў проста шыкоўным, столькі крэатыўных беларускіх аўтараў стварылі 10 унікальных праектаў. Проста немагчымы ўзровень крэатыўнасці, адзін удзельнік быў крэатыўней за другога », – кажа Зімон Мэнер.

Зімон Мэнер, «Комплекс назірання». Праект зроблены пасля двухгадовай працы мастака ў архівах таемнай паліцыі ГДР. Фота – Ірына Арахоўская / «Белсат»

Прэзентацыя вынікаў ворк-шопу адбудзецца 12 верасня ў галерэі «Ў» а 19:00. Падрабязную праграму месяцу фатаграфіі ў Менску можна знайсці тут.

Адкрыццё месяца фатаграфіі ў Менску. Фота – Ірына Арахоўская / «Белсат»

Наста Кахановіч Belsat.eu

Стужка навінаў