Месца правядзення хакейнага ЧС-2021 вызначаць у канцы студзеня


Лукашэнка падчас хакейнага турніру.
Фота: president.gov.by

Рада Міжнароднай федэрацыі хакея (IIHF) прыме рашэнне аб месцы правядзення чэмпіянату свету гэтага года на сваім пасяджэнні ў канцы студзеня. Пра гэта паведаміў прэзідэнт IIHF Рэнэ Фазэль.

«IIHF выкарыстоўвае ўсе рэсурсы, каб дакладна зразумець сітуацыю, якая адбываецца ў Беларусі. У нас ужо шмат было дыскусіяў. Зараз нам трэба пагаварыць з урадам Беларусі і абмеркаваць сітуацыі палітычную і з каронавірусам. У канцы студзеня ў нас будзе паседжанне рады, на якой мы прымем рашэнне», – заявіў кіраўнік Міжнароднай федэрацыі, перадае ТАСС.

Паводле яго, IIHF размаўляе з хакейнымі федэрацыямі, якія могуць прыняць матчы чэмпіянату свету 2021 года.

«Гэта будзе сур’ёзным выклікам з фінансавага пункту гледжання», – сказаў Фазэль.

Hавiны
Швейцарскія СМІ: Чэмпіянат свету па хакею-2021 дакладна пройдзе не ў Беларусі
2020.12.27 22:33

Раней швейцарскае выданне Watson паведамляла, што Чэмпіянат свету па хакею – 2021 дакладна пройдзе не ў Беларусі. Але іншае месца правядзення пакуль што яшчэ не вызначанае – ідзе актыўны ягоны пошук. Найбольш імавернымі варыянтамі з’яўляюцца Прага і Браціслава.

Цяпер Рэнэ Фазель прыляціць у Менск, каб асабіста і як мага мякчэй паведаміць пра адмену чэмпіянату свету Лукашэнку. Паводле крыніцаў выдання, ён не зрабіў гэтага дагэтуль толькі праз хваробу на COVID-19.

Турнір мусіў прайсці з 21 траўня па 6 чэрвеня ў Беларусі ды Латвіі.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў