Мэсі шосты раз стаў лепшым футбалістам


Нападаючы «Барселоны» і зборнай Аргентыны Ліянэль Мэсі стаў найлепшым футбалістам году па версіі Міжнароднай федэрацыі футбола ФІФА. Мэсі ў шосты раз прызнаецца лепшым гульцом года, ён атрымліваў гэтую ўзнагароду ў 2009, 2010, 2011, 2012 і 2015 гадах, піша Бі-Бі-Сі.

На ўзнагароду таксама прэтэндаваў партугальскі нападаючы італьянскага «Ювентуса» Крышціяну Раналду, які ў мінулым пяць разоў прызнаваўся лепшым, і галандскі абаронца ангельскага «Ліверпуля» Вірджыл ван Дэйк.

Цырымонія ўзнагароджання The Best FIFA Football Awards 2019 прайшла ў міланскім тэатры «Ла Скала».

32-гадовы Мэсі ў мінулым сезоне забіў 54 галы ў 58 гульнях.

Hавiны
Мэсі падарыў кашулю афганцу, які хадзіў у цэлафанавым пакеце
2016.02.26 18:32

СК belsat.eu

Стужка навінаў