Мэсі падарыў кашулю афганцу, які хадзіў у цэлафанавым пакеце


Напрыканцы студзеня ў інтэрнэце зʼявілася фота афганскага хлопчыка, які носіць паласаты пластыкавы пакет з намаляваным ад рукі нумарам 10 і імем Мэсі. Пасля таго, як фота пабачыў Мэсі, ён даслаў Муртазу дзве нармальныя кашулі.

Перадача падпісаных футбалістам кашулі і мяча адбылася праз Дзіцячы фонд Арганізацыі Абʼяднаных Нацыяў. Бацька Муртазы, Арыф Ахмадзі, кажа, што гэта – найшчаслівейшы момант у жыцці ягонага пяцігадовага сына: «Ён толькі шкадуе, што кашулькі футбаліст не перадаў асабіста».[/vc_column_text][vc_single_image image=”121949″ img_size=”large” add_caption=”yes”][vc_column_text]Афганская федэрацыя футболу спрабавала зладзіць спатканне Муртазы непасрэдна з Мэсі, але «Барсэлона» не падтрымала гэтую ініцыятыву.

На гэтым тыдні Мэсі быў моцна заняты: у аўторак ён гуляў у Лондане ў матчы Лігі чэмпіёнаў.[/vc_column_text][vc_single_image image=”121941″ img_size=”large” add_caption=”yes”][vc_column_text]Паводле Арыфа Ахмадзі, сын цяпер проста не здымае падарунак.

«Я люблю Мэсі, а мая кашуля – пацверджанне таго, што Мэсі любіць мяне», – кажа сам Мустафа.

ДД, belsat.eu; фота: UNICEF; Hamayon Ahmadi

Стужка навінаў