Мешаніна з бетону, аўтаў і людскіх целаў: з'явілася відэа абрушэння маста ў Генуі


Відавочца зняў на відэа момант абрушэння мосту.

Больш за 400 ратавальнікаў задзейнічаныя ў разборы завалаў, што ўтварыліся праз абрушэнне аўтамабільнага мосту ў Генуі (паўночная Італія). Паводле апошніх дадзеных, загінулі 38 асобаў. Сярод іх – трое дзяцей ва ўзросце 8, 12 і 13 гадоў.

Раней паведамлялася пра 35 загінулых.

14 жніўня 2018 года. Генуя. Мост Марандзі пасля абрушэння

14 жніўня на чыгуначныя пуці ў Генуі абрушылася секцыя мосту разам з аўтамабілямі, якія ехалі па ім. Пад заваламі ўсцяж могуць быць людзі. У пошукава-выратавальнай аперацыі і разборы завалаў задзейнічаныя 250 пажарных.

14 жніўня 2018 г. Аўтамабілі, якія ўпалі разам з секцыяй мосту

Сотні асобаў былі эвакуяваныя праз пагрозу абрушэння ўсяго мосту.

Месцы абрушэння мосту Марандзі
Мост Марандзі (іт.: Ponte Morandi) пабудавалі ў 60-я гады мінулага стагоддзя. У 2016 годзе мост рамантавалі.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў