Мэрыя Масквы забараніла выступ папулярных музыкаў на мітынгу 10 жніўня


Гарадскія ўлады Масквы забаранілі падчас мітынгу 10 жніўня на праспекце Сахарава выступ рэпера Face, гуртоў «Кровосток» і IC3PEAK. Пра гэта «Медиазоне» паведаміў адзін з арганізатараў мітынгу Пётр Вярзілаў.

Адпаведнае патрабаванне пад пагрозай адмены дазволу на акцыю высунуў арганізатарам кіраўнік дэпартамента бяспекі і процідзеяння карупцыі Масквы Васіль Алейнік. Прычыну ён не назваў.

Іншы арганізатар мітынгу, журналіст Ілля Азар назваў патрабаванне мэрыі незаконным і абсурдным і паабяцаў, што заяўленыя артысты ўсё роўна выступяць на мітынгу. Пазней свой намер выступіць пацвердзіў гурт «Кровосток», прадстаўнікі ж рэпера Face’а заявіў, што той выступіць на ўзгодненай акцыі.

З сярэдзіны ліпеня ў Маскве праходзяць пратэсты супраць нядопуску апазіцыйных кандыдатаў на выбары ў Масгардуму. 27 ліпеня і 3 жніўня шматтысячныя акцыі былі разагнаныя. Паліцыя брутальна збівала ўдзельнікаў, лік затрыманых перавышаў тысячу.

КА belsat.eu

Стужка навінаў