Мэркель заклікала замежнікаў ехаць на працу ў Нямеччыну


Канцлерка Нямеччыны заклікала кваліфікаваных работнікаў з-за межаў Еўразвязу прыязджаць працаваць у ФРГ.

У сваім відэазвароце Ангела Мэркель адзначыла, што бізнес не можа быць паспяховым без дастатковай колькасці кваліфікаваных працаўнікоў. Паводле яе, калі нямецкія кампаніі не змогуць знайсці кваліфікаваных працаўнікоў, ім давядзецца перамяшчацца ў іншыя краіны.

У выніку канцлерка заклікала кваліфікаваных работнікаў з-за межаў Еўрапейскага Звязу прыязджаць на працу ў Нямеччыну. Яна падкрэсліла, што зараз стратэгія нямецкага ўраду заключаецца ў тым, каб «знайсці людзей у свеце, якія гатовыя прыехаць у Нямеччыну».

Як піша DW, з 1 сакавіка 2020 года мае ўступіць у моц закон, які спрашчае працаўладкаванне замежнікаў ва ўсіх сферах. Таксама адмяняецца норма, паводле якой перад працаўладкаваннем замежніка не з Еўразвязу працадаўца мусіў праверыць, ці не прэтэндуюць на гэта працоўнае месца грамадзяне Нямеччыны ці ЕЗ.

Hавiны
Эмігрантка з Беларусі трапіла ў лік найлепшых маладых прадпрымальнікаў «Forbes»
2019.12.05 15:42

Акрамя таго, замежнікам з-за межаў ЕЗ, якія размаўляюць па-нямецку і маюць адпаведную кваліфікацыю, дазволяць шэсць месяцаў знаходзіцца ў краіне ў статусе саіскальніка працы. Пры гэтым яны пры пошуку працоўнага месца не змогуць атрымліваць сацыяльныя выплаты.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў