Мэрхдата Джамшыдыяна выпусцілі з ізалятара, але ён мусіць пакінуць Беларусь


Аддзел па грамадзянству і міграцыі Маскоўскага РУУС Менску прыняў рашэнне адносна справы грамадзяніна Ірана Мэрхдата Джамшыдыяна. Іранец павінен пакінуць краіну добраахвотна. У яго ёсць на гэты тры месяцы, піша сайт humanconstanta.by.

Раней суд у Менску адмяніў прымусовую дэпартацыю іранца Мэрхдата Джамшыдыяна і пастанавіў аддзелу па грамадзянстве і міграцыі перагледзець справу Мэрхдата.

14 траўня Мэрхдата Джамшыдыяна выпусцілі з ізалятару праз 11 месяцаў утрымання. Але цяпер Іранец мусіць нейкім чынам цягам трох месяцаў знайсці краіну, якая пагодзіцца яго прыняць. Пры гэтым ні суд, ні аддзел па грамадзянстве не ўлічвае некалькі важных акалічнасцяў – права на сям’ю, цесныя сувязі Мэрхдата з Беларуссю, праблемы са здароўем як Мэрхдата гэтак і яго жонкі, а таксама адсутнасць матэрыяльнай і юрыдычнай магчымасці пераехаць у іншую краіну.

Мэрхдат з сямʼёй пражывае ў Беларусі амаль 25 гадоў, усё жыццё яго і яго сямʼі звязаная з Беларуссю. За час пакуль ён знаходзіўся ў зняволенні ў яго здарыўся інфаркт, а яго жонка перажыла аперацыю. Ім абодвум патрабуецца лячэнне. Сямʼю забяспечваюць дзве дачкі і ў іх проста няма фінансавай магчымасці пераехаць у іншае месца.

Hавiны
Суд паставіў «на паўзу» дэпартацыю іранца, якому на радзіме пагражае смяротнае пакаранне
2019.05.04 12:33

СК belsat.eu

Стужка навінаў