Мэр Вільні – «Белсату»: Нашая місія – прасоўваць правы чалавека

ВІДЭА

Мэр літоўскай сталіцы Рэмігіюс Шымашус даў інтэрв’ю «Белсату».

Нагодай для размовы стала рашэнне ўладаў гораду назваць сквер ля расейскай амбасады імем Барыса Нямцова – забітага лідара расейскай дэмакратычнай апазіцыі.

«Вільня заўсёды была горадам і літоўскім, і беларускім, і расейскім, і габрэйскім, і татарскім, і польскім. Гэта заўсёды быў горад, які даваў прытулак усім, хто змагаўся за свабоду і правы чалавека. Ужо 400 гадоў таму першыя дысідэнты з Расеі прыехалі сюды, каб абараніць свае правы, і мець дыспут з тыранамі ў Расеі. Гэта нашая місія – звярнуць увагу на гэты важны аспект. І гэтая місія – паўсюль прасоўваць правы чалавека», – заявіў Рэмігіюс Шымашус.

Больш – у відэа вышэй.

Глядзі таксама
Каментары