Мэр Рыгі выплаціць сем'ям загінулых у Кемераве 50 тысячаў еўра


Улады сталіцы Латвіі прынялі рашэнне дапамагчы сем’ям загінулых падчас пажару ў Кемераўскім гандлёвым цэнтры «Зімовая вішня». Пра гэта паведаміў мэр Рыгі Ніл Ушакоў.

Учора губернатар Кемераўскай вобласці Аман Тулееў запісаў відэазварот да жыхароў вобласці, у якім паведаміў, што за кожнага загінулага сем’і атрымаюць дапамогу ў памеры 5 мільёнаў расейскіх рублёў (каля 86 тысячаў долараў). За лёгкае раненне пацярпелыя атрымаюць 200 тысячаў расейскіх рублёў (каля 3500 долараў), за цяжкае – 400 тысячаў (каля 7000 долараў).

Нагадаем, што 25 сакавіка ў Кемераве загарэўся гандлёвы цэнтр «Зімовая вішня». Па афіцыйных дадзеных загінула 64 асобы, сярод якіх шмат дзяцей.

У сувязі з пажарам Следчы камітэт Расеі распачаў крымінальную справу. Ужо вядома пра затрыманне прынамсі пяці асобаў. Дзве асноўныя версіі прычыны пажару – падпал паралону ў батутным басейне для дзяцей і кароткае замыканне каля кінатэатру.

 

ГА, belsat.eu. Фота: Artyom Geodakyan / TASS / FORUM

 

Стужка навінаў