«Менскводаканал» патлумачыў, чаму вада пахне хлорам


«Менскводаканал» працягвае сачыць за сітуацыяй з якасцю вады ў спажыўцоў, што пагоршылася на мінулым тыдні. Прадпрыемства рэагуе на ўсе паведамленні пра якасць вады, якія паступаюць праз службу 115 і ў дыспетчарскую службу, заявілі ў арганізацыі.

Адзначаецца, што на кожны зварот выязджаюць спецыялісты, каб ацаніць якасць вады і ўзяць узоры для наступнага аналізу. Працаўнікі прадпрыемства ўзаемадзейнічаюць з санітарна-эпідэміялагічнай службай, якая таксама адбірае пробы для правядзення даследаванняў.

Hавiны
Праз праблемы з пітной вадой у Менску СК распачаў крымінальную справу
2020.06.29 19:45

29 чэрвеня лабаранты хіміка-бактэрыялагічнай лабараторыі ўзялі 59 пробаў па зваротах грамадзянаў.

«Вынікі пацвярджаюць бяспеку даследаванай пітной вады і яе поўную адпаведнасць патрабаванням нарматыўных дакументаў», – заявілі на прадпрыемстве.

Што датычыць зваротаў адносна паху вады, то ў абсалютнай большасці пробаў фіксуецца хлоркавы пах, які абумоўлены «тэхналогіяй водападрыхтоўкі пітной вады і забяспечвае яе бяспеку».

Аб’ектыў
«Пах ёсць, трэба паберагчы сябе»: у Менску па-ранейшаму раздаюць пітную ваду
2020.06.28 22:11

МГ belsat.eu

Стужка навінаў