Менскую выкрывальніцу папрашаек Гуліко Махнадзэ затрымалі


Мянчанку, якая вядзе вайну са сталічнымі фэйкавымі жабракамі, затрымалі міліцыянты.

«Мяне забралі разам з папрашайкамі ў Цэнтральны РАУС. Жабракоў просяць напісаць на мяне заяву паводле арт. 17.1 КааП [дробнае хуліганства. – Заўв. Belsat.eu]», – распавяла Belsat.eu адразу пасля затрымання Гуліко.

На тэлефанаванні жанчына не адказвае.

Гуліко Махнадзэ – YouTube-псеўданім змагаркі з бяздомнікамі, якія просяць міласціну, і ашуканцамі, якія робяць выгляд, што трапілі ў безнадзейную жыццёвую сітуацыю.

Два тыдні таму на YouTube-канале Гуліко з’явілася нявіннае відэа, на якім Гуліко Махнадзэ просіць працаўніка МУС прадставіцца. На днях гэтае відэа было паказанае ў эфіры «Белсату».

У 2017 годзе інтэрнэт-выданне citydog.by зрабіла рэпартаж пра жанчыну, якую ў твар ведаюць ледзь не ўсе менскія жабракі.

Гуліко Махнадзэ ў рэпартажы citydog.by

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў